Аляксандр Сяргеевіч Матусе́віч ( — ) — вучоны ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў і апрацоўкі металаў ціскам, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1989).
Біяграфія Нарадзіўся ў (сучасны горад, раённы цэнтр Мінскай вобласці Беларусі). У 1961 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут і працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР (з 1992 года — галоўны навуковы супрацоўнік).
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы вучонага ў галіне распрацоўкі тэарэтычных і тэхналагічных асноў працэсаў атрымання валакністых матэрыялаў на металічнай аснове. Сааўтар шэрагу патэнтаўБаза патентов РФ на изобретения и промышленные образцы .
Сярод апублікаваных прац: Теоретические основы ковки и горячей объёмной штамповки. — Мн., 1968. (у сааўтарстве) Композиционные материалы на металлической основе. — Мн., 1978.
Літаратура Грышановіч К. В. Матусевіч Аляксандр Сяргеевіч // — С. 207.
Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Вучоныя СССР