Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт () — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Варшава, Польшча. Універсітэт быў адкрыты Станіславам Сташыцам у 1826 годзе як Падрыхтоўчая школа пры Політэхнічным інстытуце. Школа была зачынена ў 1831 годзе пасля лістападаўскага паўстання. Універсітэт быў зноў адкрыты ў 1898 годзе як Варшаўскі політэхнічны інстытут імя Мікалая II. Сваю сучасную назву ўніверсітэт атрымаў ў 1915 годзе.
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі Міхал Апанасавіч Вітушка — беларускі актывіст у міжваеннай Польшчы, кіраўнік арганізацыі беларускага антысавецкага супраціву «Чорны кот» Міхась Рагуля (1914—2002) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч Шыман Сыркус (1893—1964) — польскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры, адзін са стваральнікаў польскай архітэктурнай школы XX стагоддзя. Скончыў архітэктурны факультэт у 1922 годзе. Выкладаў ва ўніверсітэце, з 1949 года — прафесарProf. arch. Szymon Piotr Syrkus // Izba Architektów Rzeczpospolitej Polskiej (IARP).
Цікавыя факты Першы польскі штучны спадарожнік Зямлі PW-Sat быў створаны ў Варшаўскім політэхнічным універсітэце. PW-Sat: the First Polish Pico-Satellite
Катэгорыя:Універсітэты Варшавы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі Катэгорыя:1826 год у Варшаве Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Польшчы