Дом па вуліцы Карла Маркса, 53 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 43, 55, 57, 60, 66 і 70 утварае ансамбль.

Архітэктура

Трохпавярховы, складаны ў плане будынак. Пры агульнай несіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі галоўны фасад мае сіметрычнае вырашэнне. У цэнтры яго праезная арка, над якой прамавугольны аконны праём, багата дэкарыраваны паўкалонамі карынфскага ордара, пілястрамі з ляпным картушам паміж імі. У аздабленні сцяны 2-га паверха дэкаратыўныя балюстрады ў неглыбокіх нішах, балконы на кранштэйнах і з чыгуннай літай агароджай.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:вуліца Карла Маркса (Брэст)