Вуліца Леніна () — адна з галоўных вуліц Кобрына. Праходзіць ад плошчы Леніна да паўночна-ўсходняй граніцы горада.

Гісторыя Першапачаткова вуліца называлася Бабруйскай, па горадзе Бабруйска. Вуліца ўзнікла пры пракладцы ў сярэдзіне XIX стагоддзя (скончана ў 1846 годзе) шаша Масква-Варшава. У польскі перыяд да 1939 года называлася вуліцай Пілсудскага, у гонар польскага ваеннага і палітычнага дзеяч. З уключэннем Кобрына ў склад БССР стала называцца вуліцай Леніна. Пачатак вуліцы, ад плошчы Леніна да плошчы Свабоды, быў, як і сама плошча Леніна, пабудаваны толькі ў 1950-я гады. Сучасны мост цераз Мухавец таксама пабудаваны пасля вайны, старыя драўляныя масты на гэтым месцы гарэлі ў час войнаў у 1915, 1939 і 1944 гадах.

Апісанне Арыентавана за паўднёвага захаду на паўночны усход. Пачынаецца ад плошчы Леніна як працяг вуліцы Пушкіна, перасякае Савецкую вуліцу, далей да яе з усходу прымыкае плошча Свабоды, а з захаду — вуліцы Матросава і 17 верасня, праходзіць па мосце цераз Мухавец, за ракой да яе прымыкаюць з захаду вуліцы Пралетарская і Прывакзальная, а таксама драбнейшых вуліц і завулкаў. Вуліца сканчаецца на граніцы горада, пераходзячы ў аўтадарогу Р2. Нумарацыя дамоў — ад плошчы Леніна.

Забудова

Няцотны бок № 15 — № 17 — № 19 — № 21 — № 23 — № 25 — № 27 — № 29 — № 33 — № 35 — № 37 — № 41 — № 43 — № 49 — № 57 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 73 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 77 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) —

Цотны бок № 6 (інвентарныя нумары 12805, 12806, 12807, 12808, 12812, 12813) — гандлёвыя рады (ярэдзіна XIX стагоддзя, перабудаваны ў 1920-я гг.) — № 10 — № 12 — № 14 — № 18 — № 18 — Сабор Аляксандра Неўскага (1864—1868) — № 20 — № 26 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 28 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 30 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 32 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 36 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 40 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 42 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) —

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Кобрына Кобрын