Мікалай Пракопавіч Ме́льнікаў ( — ) — вучоны ў галіне будаўнічай механікі і тэорыі формаўтварэння металічных канструкцый, акадэмік Акадэміі навук СССР (1979).
Біяграфія Нарадзіўся у вёсцы Быкі (сучасная вёска Знамя ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1934 годзе скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1933 г. працаваў у інстытуце «Гипростальмост» у Маскве. З 1944 года на пасадах упраўляючага маскоўскім аддзяленнем, галоўнага інжынера, намесніка дырэктара Дзяржаўнай праектнай канторы «Стальканструкцыя». З 1944года М. П. Мельнікаў на пасадзе дырэктара трэста «Праектстальканструкцыя» (сучасны Цэнтральны навукова-даследчы і праектны інстытут металаканструкцый імя М. П. Мельнікава). У 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1962 годзе — доктарскую. У 1976 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.
Памёр М. П. Мельнікаў 20 чэрвеня 1982 г. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Навуковая дзейнасць М. П. Мельнікаву належаць працы па формаўтварэнню і кампаноўцы металаканструкцый розных галін прамысловасці і гаспадаркі, стальных канструкцый ядзерных рэактараў і метадах іх разліку, шматслойных звышмагутных сферычных пасудзін ціску і інш. Займаўся пытаннямі аўтаматызаванага праектавання металаканструкцый.
Аўтар больш за 130 навуковых прац.
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Медалі Сталінская прэмія II ступені (1949, 1950) Сталінская прэмія III ступені (1950) Дзяржаўная прэмія СССР (1969) Ленінская прэмія (1975)
Літаратура — С. 278.
Спасылкі Николай Прокофьевич Мельников // Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук Сегодня исполняется 110 лет со дня рождения Николая Прокофьевича Мельникова // Центральный ордена Трудового Красного Знамени научно-исследовательский и проектный институт строительных металлоконструкций им. Н. П. Мельникова (ЗАО «ЦНИИПСК им. Мельникова») Николай Прокофьевич Мельников // Сайт MYsopromat.ru: Сопротивление Материалов и науки о прочности
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Добрушскім раёне Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Вучоныя СССР