Аляксандр Пятровіч Мацве́йка (нар. ) — вучоны ў галіне тэхналогіі і машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі, доктар тэхнічных навук (2004), прафесар (1988). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2005).

Біяграфія Нарадзіўся ў былой вёсцы СавалуцкСпаленая фашыстамі ў 1942 годзе ў час карнай аперацыі «Бамберг» (у сучасным Мінскай вобласці Беларусі). у 1953 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Лесаінжынерная справа» і застаўся працаваць у ім (1954—2015). У 1962 годзе скончыў аспірантуру пры Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1971—1985 гадах на пасадзе загадчыка кафедрай лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак факультэта тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у 1977—1981 гадах — дэкан факультэта .

Навуковая дзейнасць Займаўся пытаннямі малаадходных і безадходных тэхналогій нарыхтоўкі драўнянай сыравіны і машын для іх рэалізацыі, крыніц драўнянай сыравіны і напрамкаў іх рацыянальнага выкарыстання. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Сярод апублікаванага: Технология и машины лесосечных и лесовосстановительных работ. — Мн., 1975. Справочник мастера лесозаготовок. — Мн., 1993. (разам з А. С. Федарэнчыкам, Р. І. Завойскіх) Технология и оборудование лесозаготовительного производства. — Мн., 2006.

Узнагароды і званні Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970) Медаль «Ветэран працы» (1988) Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1980) Ганаровыя граматы Міністэрства лясной прамысловасці СССР (1978, 1980) Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999) Ганаровы грамадзянін горада Любань (2004)

Літаратура — С. 228.

Спасылкі Аляксандр Пятровіч Мацвейка // ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка» Матвейка, Аляксандр Пятровіч (доктар тэхнічных навук; лесакарыстанне; нар. 1929) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Целяшук В. Память с острова Зыслав // Новости и история Беларуси

Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі Катэгорыя:Постаці лясной гаспадаркі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Любані Катэгорыя:Дэканы БДТУ Катэгорыя:Аўтары падручнікаў