Чэмер (Helleborus) — род раслін сямейства , які налічвае каля 20 відаў шматгадовых травяністых кветкавых раслін, Род даў назву трыбе Helleboreae. Многія віды атрутныя.
Апісанне і распаўсюджанне Род распаўсюджаны на большай частцы Еўропы: Вялікабрытанія, Іспанія і Партугалія, Міжземнаморскі рэгіён, Цэнтральная Еўропа, Усходняя Еўропа (Украіна і Румынія), а таксама ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Турцыі да Каўказа.
Найбольшая канцэнтрацыя відаў назіраецца на Балканах. Адзін атыпічны від паходзіць з заходняга Кітая, арэал іншага атыпічнага прадстаўніка — невялікая тэрыторыя на мяжы паміж Турцыяй і Сірыяй.
Кветкі маюць пяць пялёсткаў (чашалісцікаў), што атачаюць кольцам тычынкі. Чашалісцікі не ападаюць, як пялёсткі, а застаюцца на расліне часам на працягу многіх месяцаў. Нядаўнія даследаванні ў Іспаніі пацвярджаюць, што ўстойлівыя чашачкі спрыяюць развіццю насення (Herrera 2005).
Хоць некаторыя кветкі гэтага віду нагадваюць дзікія ружы (іншая назва расліны — калядная ружа), чэмер не належыць да сямейства .
Віды і падвіды
Віды са сцяблом Гэтыя чатыры віды маюць сцёблы з лісцем (у сцёблы штогод адміраюць), а таксама базальнае лісце.
Віды без сцябла Гэтыя віды маюць базальнае лісце. У іх няма сапраўднага лісця на сцеблах (ёсць ліставыя прыкветкі ў месцы галінавання кветканосаў).
Спасылкі
Катэгорыя:Казяльцовыя (падсямейства)