Дом па вуліцы Карла Маркса, 57 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 43, 53, 55, 60, 66 і 70 утварае ансамбль.
Архітэктура Уяўляе сабой двухпавярховы будынак, з несіметрычным планам. Дэкаратыўная аздоба галоўнага сіметрычнага фасада аднатыпная з аздобай дамоў № 53 і 55. У цэнтры галоўнага фасада рызаліт з паўцыркульнымі праёмамі, якія дэкарыраваны ліштвамі і ляпнымі сандрыкамі. Пад аконнымі праёмамі — дэкаратыўная балюстрада.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:вуліца Карла Маркса (Брэст)