Юрый Брэзан (в.-лужын. Jurij Brězan, , Рэкельвіц — , Каменц) — лужыцка-нямецкі пісьменнік.

Біяграфія Юрый Брэзан нарадзіўся ў 1916 годзе. Вучыўся ў школе ў Баўтцене — горадзе, які лічыцца цэнтрам верхнялужыцкай культуры. Пасля прыходу да ўлады фашыстаў ён таемна працаваў у лужыцкай арганізацыі «Домавіна» і быў актыўным удзельнікам руху супраціву сярод лужычанаў. У 1937—1938 гадах эміграваў у Прагу. Пасля вяртання быў арыштаваны і ў 1938—1939 гадах знаходзіўся ў зняволенні. З 1942 па 1944 гады быў салдатам вермахта і трапіў у палон да амерыканскіх войскаў.

У 1945—1948 працаваў прадстаўніком моладзі ў «Домавіне». З 1949 годзе стаў пісьменнікам.

Творчасць Выбітным лужыцкім пісьменнікам XX стагоддзя Юрый Брэзан стаў дзякуючы сваім раманам, якія былі перакладзеныя амаль на 30 моваў. Трылогія пра Фелікса Ханушэ (1958—1964) — сацыяльны раман пра лужыцкага сельскага хлопчыка — разглядалася ў ГДР як прыклад сацыялістычнага рэалізму. У папулярным невялікім рамане «Стары бацька» (1982), дзе аўтар не спалохаўся выкарыстання трывіяльных творчых прыёмаў, гаварылася аб годнасці людской смерці, якую выбірае сабе чалавек. У творах Брэзана шмат элементаў з лужыцкага фальклору. Так, на аснове вобраза чараўніка Крабата Брэзан стварыў шырокі філасофскі эпас «Крабат» (першая частка выйшла ў 1976 годзе), у якім на фоне лужыцкіх народных легенд размясціў апавяданне аб сучасным прагрэсе. З дапамогай містычнага вобраза Крабата ён спрабаваў выявіць унутраныя асцярогі навукоўцаў-прыродазнаўцаў, якія не ведаюць этычна-маральных межаў.

За час сваёй літаратурнай кар’еры Юрый Брэзан атрымаў мноства прэмій у ГДР. У 1969—1989 гг. Юрый Брэзан быў намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў ГДР.

Пасля падзення камуністычнага рэжыму ў ГДР Брэзан змяніў свой светапогляд, які заключаўся ў выказаным паўстагоддзя таму меркаванні аб тым, што з перамогай над «драпежным» капіталізмам жыццё зменіцца да лепшага. У позняй фазе свайго жыцця пісьменнік разглядаў «захаванне міру» як ўмову існавання «краіны шчасця», што можа быць вынікам пакту розуму, сілы і грошай (другая частка «Крабата», 1994). Будучы ўдаўцом, ён вярнуўся ў ціхі дом у Горны Ганек, дзе кожны год пісаў па кнізе, як на нямецкай, так і на верхнялужыцкай мове.

Сачыненні

Трылогія пра Фелікса Ганаша Der Gymnasiast (1959), Semester der verlorenen Zeit (1959) Mannesjahre (1964).

Раманы 52 Wochen sind ein Jahr (1953) Krabat oder Die Verwandlung der Welt (1976) Bild des Vaters (1983) Krabat oder Die Bewahrung der Welt (1993) Die Leute von Salow (1997) Die grüne Eidechse (2001)

Апавяданні Christa (1957) Borbas und die Rute Gottes (1959) Die Reise nach Krakau (1966) Die Schwarze Mühle (Story, 1968) Der Brautschmuck (1979) Wie das Lachen auf die Welt kam (1986) Einsichten und Ansichten (1986) Geschichten vom Wasser (1988) Bruder Baum und Schwester Lärche (1991) Das wunderschöne blaue Pferd (1991) Hunds Tagebuch (2001)

Дзіцячыя апавяданні Der Elefant und die Pilze (1964) Die Abenteuer des Kater Mikosch (1967) Dalmat hat Ferien (1985) Rifko — aus dem Tagebuch eines Dackels (1994)

Аўтабіяграфічныя нарысы Mein Stück Zeit (1989) Ohne Pass und Zoll (1999)

Узнагароды

Ордэн Карла Маркса (1974) Прэмія імя Якуба Чышынскага (1962)

Беларускія пераклады Верш «Калі б сёння зноў Хрыстос з’явіўся» пераклаў на беларускую мову Ніл ГілевічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..

Літаратура Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней. — Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений. — М.: Российская академия наук. — С. 155, 159, 161—163, 167—170, 173—174, 185—186. — ISBN 5-7576-0063-2.

Спасылкі Русский вестник 02.04.2006: Памяти лужицкого писателя Юрия Брезана

Катэгорыя:Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Узнагароджаныя ганаровай спражкай да ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Карла Маркса