Катавіцы () — горад на правах павета ў Польшчы, цэнтр Сілезскага ваяводства.
Гісторыя Зямля вакол Катавіцы, Верхняя Сілезія, была населена сілезцамі, адным з польскіх плямёнаў, з першых стагоддзяў нашай эры. Першымі яе ўладальнікамі была дынастыя польскіх Пястаў, да яе заняпаду, калі яна ўвайшла ў склад Габсбургаў.
Сам горад быў заснаваны ў 19 ст., у перыяд, калі тэрыторыя была пад уладай Прускага каралеўства — у 1865 годзе. Катавіцы атрымаў статут горада. Населены немцамі, яўрэямі і палякамі, горад стаў часткай Другой Польскай Рэспублікі, услед за Сілезскім Паўстаннем, накіраваным на далучэнне да Польшчы, якое пракацілася па Сілезіі ў 1918—1921 гадах. Тэрыторыя была паслядоўна падзелена аб'яднанай камісіяй, якая падзяліла Катавіцы паміж Польшчай і значнай аўтаноміяй.
Горад квітнее дзякуючы вялікім мінеральным карысным выкапням. У значнай меры рост і росквіт горада залежыць ад вуглездабыўнай і сталеліцейнай галін, якія занялі свае пазіцыі падчас Індустрыяльнай Рэвалюцыі. У апошні час, паводле эканамічных рэформ горад змяняе шлях развіцця ад цяжкай прамысловасці да малога бізнесу.
У 1953—1956 гг. польскія камуністы пераназвалі Катавіцы ў Сталінагруд — «горад Сталіна». Сур'ёзны ўдар па экалогіі горада быў нанесены пасля Другой сусветнай вайны і падчас камуністычнай улады ў Польскай Народнай Рэспубліцы, але апошнія змены ў заканадаўстве шматлікае вярнулі на свае месцы.
Геаграфія
Катавіцы знаходзяцца на Катавіцкім узвышшы, якое адносіцца да Сілезскага ўзвышша. Горад знаходзіцца на мяжы водных падзелаў Віслы і Одры, і натуральнай мяжы паміж Малапольшчай і Сілезіяй. Праз Катавіцы цякуць рэкі Рава (прыток Віслы) і Кладніца (прыток Одры), а так сама некалькі невялікіх рэчак.
Плошча гораду характарызуецца невялікімі перападамі вышыні, якія складаюць каля 100 м. Самая высокая кропка гораду знаходзіцца на вышыні 352 м над узроўнем мора, а самая нізкая кропка на вышыні 261 м. З геалагічнага пункту гледжання Катавіцы знаходзяцца над Горнасілезскім вугальным радовішчам, якое ўключае Горнасілезская прамысловая акруга і Рыбніцкая вугальная акруга.
Сярэднегавадвая тэмпература паветра ў горадзе складае каля +7,9 °C, сярэдняя тэмпература ліпеня +17,4 °C, студзеня — 2,7 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў на працягу года складае 721 мм, з якіх большасць выпадае ў жніўні — 110 мм. Вецер характарызуецца слабай сілай, з сярэдняй хуткасцю 3,3 м/с, большасць з якіх дзьме з захаду (21 %). Снег пакрывае Катавіцы, ў сярэднім, 60 дзён у годзе.
Насельніцтва
Дэмаграфічнае развіццё гораду звязана з уключэннем у склад Катавіцаў прыгарадаў. З атрыманнем у 1865 г. правоў горада, Катавіцы ў некалькі разоў павялічылі сваю плошчу і некалькі разоў змянялі сваю адміністрацыйную структуру. 15 ліпеня 1924 г. колькасць насельніцтва перавысіла 100 тыс. чалавек. У гэты дзень у склад горада былі ўключаны некалькі прыгарадаў, што павялічыла колькасць жыхароў Катавіцаў амаль удвая, з 57 тыс. да 113 тыс. наступныя далучэнні прыгарадаў адбыліся ў 1951, 1960 і 1975 гг. Але ў 1980-х гг. наступіла змена тэндэнцыі дэмакратычнага развіцця горада і пачалося змяншэнне колькасці насельніцтва з 368 621 чалавек у 1987 г. да 309 621 чалавек у 2008 г.
Эканоміка
Эканоміка Катавіцаў заснавана на развіцці сектара паслуг. З 150 тыс. працуючых жыхароў горада, каля 73 % працаўладкаваныя ў гэтым сектары. Такія поспехі эканоміка гораду змагла дасягнуць дзякуючы эканамічным рэформам гарадскіх уладаў, якія доўжацца апошнія некалькі гадоў. У 2006 г. сярэдні заробак у Катавіцах склаў каля 4,3 тыс. злотых (каля 4 млн. рублёў), і гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у Польшчы.
На тэрыторыі гораду зарэгістравана каля 48 тыс. эканамічных суб'ектаў, што складае каля 10 % ад усіх эканамічных суб'ектаў ва ўсім ваяводстве. Тэмп росту колькасці складае каля 8-10 % у год. Каля 1/5 з гэтых суб'ектаў дзейнічаюць з удзелам замежнага капіталу. Акрамя гэтага ў Катавіцах знаходзіцца свабодная эканамічная зона.
Культура
Тэатры Тэатр Сілезіі Тэатр Атэніум Тэатр Карэз Тэатр Цагітатур
Музыка Слізская філармонія Слізская эстрада Сцэна ГуГаландзер Нацыянальны Сімфанічны аркестр Польскага Радыё
Кіно
IMAX Кінатэатр Cinema City Цэнтр кіно Геліус Кінатэатр Космас Кінатэатр Святавід
Музеі
Сілезскі музей Музей гісторыі Катавіцы Музей Архідэацэзіі Музей Францысканцаў Біяграфічны музей П. Штэлера Музей Права і Польскіх юрыстаў Цэнтр польскай сцэнаграфіі
Медыя thumb|260px|right|Будынак Музычнай акадэміі TVP 3 Катавіцы TVN24 Радыё Катавіцы Радыё Flash Радыё Roxy FM Радыё Планета
Гарады-пабрацімы Острава Кёльн Мабіл Сент-Эцьен Одэнсэ Мішкальц Гронінген Дублін Шэньян
Спасылкі
Урадавая старонка Бізнес-партал