«Матч ТВ» — расійскі федэральны агульнадаступны канал пра спорт і здаровы лад жыцця. Транслюе спартыўныя падзеі, навіны, аналітычныя і забаўляльныя праграмы, рэаліці- і ток-шоу, дакументальныя цыклы, шоу пра здаровы лад жыцця, мастацкія фільмы і серыялы пра спорт. Спартыўнымі каментатарамі канала з’яўляюцца , Георгій Чарданцаў, Нобель Арустамян, Канстанцін Геніч. Вядучыя канала — Яўген Савін, Соф’я Тартакова, Марыя Орзул, Павел Занозін. Вяшчае 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень, 365 дзён у годзе. Аддзяленні тэлеканала ёсць у Екацярынбургу, Казані, Краснаярску, Растове-на-Доне, Санкт-Петебурге, Уфе, Хабараўску.

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлеканалы Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:2015 год у Расіі Катэгорыя:Кругласутачныя тэлеканалы Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове Катэгорыя:Спорт у Расіі Катэгорыя:Спартыўныя тэлеканалы