Георгій Васільевіч Катулін ( , Улан-Удэ) — беларускі спартыўны функцыянер, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (2005—2015, 2017—2019), дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».
Біяграфія Нарадзіўся 15 студзеня 1955 года ва Улан-Удэ. У 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.
У 1977—1984 гадах працаваў інжынерам Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. У 1984—1991 гадах — старшыня спартыўнага клуба «Вымпел» Мінскага механічнага завода імя С. І. ВавілаваГенеральный секретарь НОК Беларуси Георгий Катулин избран председателем Комиссии Олимпийских игр ЕОК.
У 1989 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.
У 1991—1992 гадах — адказны сакратар федэрацыі атлетызму БССР і горада Мінска. У 1992—1993 гадах — адказны сакратар Міжнароднай прафесійнай лігі спорту.
У 1993—1996 гадах — выканаўчы дырэктар МАК «Здароўе».
У 1996—1998 гадах — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі аматараў культурызму. У 1998—2001 гадах — генеральны сакратар Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу.
У 2001—2004 гадах — інспектар ЗП «ІТЭРА-БЕЛ».
У 2004—2005 гадах — адказны сакратар Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу.
З 2005 па 16 студзеня 2015 годаГенеральным секретарем НОК Беларуси избран Анатолий Котов і з 2017 па 17 студзеня 2019 годаНовым генеральным секретарем НОК Беларуси назначена Полина Головина працаваў генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Са жніўня 2017 года працаваў дырэктарам фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года»Георгий Катулин — директор фонда «Дирекция II Европейских игр 2019 года», генеральный секретарь НОК Республики Беларусь .
Узнагароды падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008), ганаровая грамата Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2015), ганаровы знак Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў развіцці алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь» (2015).
Спасылкі
Георгій Васільевіч Катулін Біяграфія на старонке Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі
Катэгорыя:Еўрапейскія гульні 2019 Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры Беларусі