Панаітан () — найбуйнейшы востраў у Зондскага праліва. Уваходзіць у склад Інданезіі. З'яўляецца часткай нацыянальнага парка Уджунг-Кулон. Плошча — 170 км². Сезонна наведваецца турыстамі. Сталага насельніцтва няма.
Панаітан знаходзіцца на поўдні Зондскага праліва ў 8,2 км ад паўвострава Уджунг-Кулон на востраве Ява. Мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт дасягае 329 м. На паўднёвым захадзе ўдаецца прасторны заліў Касуарыс (каля 40 км²) — рэшта старажытнай кальдэры. На поўначы і поўдні вострава вялікія пясчаныя пляжы.
Значная частка паверхні пакрыта лясамі. Востраў насяляюць рэдкія жывёлы — леапарды, малпы і алені.
Спасылкі Panaitan Island as Part of Ujung Kulon National Park, Banten Province PANAITAN ISLAND: ONE PALM, ONE CAMP
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Вялікія Зондскія астравы Катэгорыя:Незаселеныя астравы