Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка (нар. , ) — беларускі спартсмен па веславанні на байдарках і каноэ, алімпійскі чэмпіён (1960, Рым) на каноэ-двойцы на дыстанцыі 1000 метраў. Чэмпіён свету 1963 года. Двухразовы чэмпіён Еўропы (1959, 1963). Шматразовы чэмпіён СССР (1959—1963).

Біяграфія Нарадзіўся 11 верасня 1937 года ў Крывым Рогу.

З 1940 па 1977 год пражываў у Брэсце. Спартыўную кар’еру пачаў у Брэсце пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Карпавіча Піліпенкі.

У 1955 годзе на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод адзіночак паказаў другі вынік на дыстанцыі 5 000 м, а ў 1956 годзе на рэспубліканскай спартакіядзе стаў першым на дыстанцыі 10 000 м.

У 1959 годзе на спартакіядзе народаў СССР заняў першае месца на дыстанцыі 10 000 м. У 1960 годзе на XVII Алімпійскіх гульнях у Рыме алімпійскае золата заваявана беларускай двойкай у складзе: Сяргей Макаранка і Леанід Гейштар.

У 1966 годзе пасля заканчэння спартыўнай кар’еры стаў трэнерам зборнай СССР па каноэ, затым — старшым трэнерам зборнай Беларусі.

Узнагароды ордэн «Знак Пашаны», заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту БССР, ганаровы грамадзянін горада Брэста (2007).

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэста Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ паводле алфавіта Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»