Дзмітрый Крывашэеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».
Клубная кар’ера З 2015 года пачаў выступаць за дубль мазырскай «Славіі». У сезоне 2018, калі «Славіі» выбыла ў Першую лігу, стаў гуляць за асноўную каманду, дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. Сезон 2019 зноў пачаў у дублі, а 10 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з «Мінскам» (4:3). У 2019—2020 гадах працягваў гуляць за дубль, часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе мазыран.
У сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў гомельскі «Лакаматыў»"Славия" отдала Кривошеева в аренду. З-за траўмы прапусціў большую частку сезона 2021. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Славію». У 2022—2023 гадах гуляў за дубль мазырскага клуба, не прыцягваўся да асноўнай каманды.
У жніўні 2023 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Лакаматывам».
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Славія 20 0 2016 дубль Славія 23 1 2017 дубль Славія 24 2 2018 Д2 Славія 21 2 2019 Д1 Славія 3 0 2020 Д1 Славія 2 0 2021 Д2 Лакаматыў 4 0 2022 Д1 Славія 0 0 2023 (1) дубль Славія 8 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель