Апе́чкі (, ) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шашкоўскага сельсавета.

У 2009 г. вёска налічвала 346 жыхароў.

У 1940—1954 гадах цэнтр Апечкаўскага сельсавета. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Аталезскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Славутасці У вёсцы захавалася брама-званіца пачатку XX стагоддзя — адзінае, што засталося ад знішчанай царквы.

Вядомыя асобы Міхась Кожыч (нар. 1915) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябар падпольнай арганізацыі Саюз змагання за незалежнасць Беларусі (1946—1949). Васіль Шчэцька (1922—2011) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч эміграцыі ў ЗША.

Літаратура

Спасылкі

Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі Апечкі на сайце radzima.org

Катэгорыя:Шашкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна