Канстанцін Густававіч Рэна́рд ( — ) — вучоны ў галіне селекцыі, насенняводства і кветкаводства, аграном, доктар сельскагаспадарчых навук (1944), прафесар (1925).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Магілёўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1810 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. У 1919—1930 гадах у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай селекцыі і раслінаводства. 24 верасня 1930 г. арыштаваны па абвінавачванню ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і 23 ліпеня 1931 г. асуджаны да 3-х гадоў лагераў (рэабілітаваны 18 жніўня 1945 г.)Сводная база данных о жертвах государственного террора в СССР // Міжнароднае гісторыка-асветніцкае, праваабарончае і дабрачыннае таварыства «Мемарыял». У 1939—1960 гг. К. Г. Рэнард на пасадзе загадчыка кафедрай генетыкі, селекцыі і фізіялогіі раслін Омскага сельскагаспадарчага інстытута.
Навуковая дзейнасць К. Г. Рэнарду належаць навуковыя працы па селекцыі лёну і збожжавых культур, кветкаводстве. З’яўляецца аўтарам сартоў піваварнага ячменю і льну-даўгунцу.
Аўтар больш за 70 навуковых працСайт Агратэхнічнага факультэта Омскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта імя П. А. Сталыпіна. Сярод апублікаванага: О местном Надвисленском ячмене // Тр. Бюро по прикл. бо-танике. 1913. Т. 6. Вып. 1. С. 499—518.Бюро по прикладной ботанике в годы Первой мировой войны: сборник документов / Подготовка к печати, вступительная статья и комментарии А. А. Федотовой, Н. П. Гончарова; отв. ред. Э. И. Колчинский. — СПб. : Нестор-История, 2014. ISBN 978-5-4469-0000-0 Пивоваренный ячмень и его возделывание. — М., Л., 1925. Пшеница. — Смоленск, 1935 (разам з І. Нікуліным) Краткое руководство по аппробации зерновых хлебов: (преимущественно для Белоруссии) : по материалам и работам кафедры селекции Белорусской сельскохозяйственной академии в Горы-Горках / сост.: К. Г. Ренард, Г. Р. Рего. — Минск, 1927. Цветоводство в Омской области: научно-популярная литература / К. Г. Ренард; ред. И. В. Листов. — Омск: Омск. кн. изд-во, 1959. — 112 с.: ил.
Літаратура
Спасылкі Рэнард, Канстанцін Густававіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; 1884—1961) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Сайт Агротехнологического факультета Омского государственного аграрного университета имени П. А. Столыпина
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавускім павеце Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР