Гран-пры Мінска () — шашэйная аднадзённая велагонка, якая з 2015 года праводзіцца ў Мінску, сталіцы Беларусі.

Гісторыя Маршрут гонкі ўяўляе сабой круг, пракладзены па праспекце Пераможцаў, які пераадольваецца 10 разоў. Старт і фініш зенаходзяцца каля Палаца спорту. У першыя два гады разварот быў каля Мінск-Арэны, даўжыня круга складала 12 км, а агульная працягласць дыстанцыі — 120 км. З 2017 года разварот быў перамешчаны ў бок МКАДа, павялічыўшы такім чынам круг да 14,5-14,9 км, а агульную працягласць да 145-149 км.

На кожным цотным крузе размешчаны прамежкавыя спрынтарскія прэміі, на якіх разыгрываецца намінацыя самага актыўнага гоншчыка. Таксама прадугледжана намінацыя лепшага маладога гоншчыка.

Гонка ўваходзіць у каляндар Еўрапейскага тура UCI пад катэгорыяй 1.2 і праходзіць напярэдадні Кубка Мінска або на наступны дзень пасля яго.

Прызёры

Спасылкі Гран-пры Мінска на FirstCycling

Катэгорыя:Спаборніцтвы па веласіпедным спорце Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:Спартыўныя спаборніцтвы ў Мінску Катэгорыя:2015 год у Мінску Катэгорыя:Веласпорт у Беларусі