Тузін. Перазагрузка – альбом-складанка 12 беларускіх англамоўных, рускамоўных і італьянамоўных гуртоў і сольных выканаўцаў, якія зрабілі каверы на сваі песні на беларускай мове. Кампакт-дыск выдадзены грамадскай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з музычным парталам Тузін Гітоў пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Беларускага Радыё Рацыя ў снежні 2009 года. Ідэя Сяргея Будкіна. Спіс кампазыцый
Прыём крытыкаў Дзмітрый Калдун вызначаў для Тузін Гітоў сярод найлепшых песень складанкі «Чароўны кролік» Юрыя Дземідовіча і «Студзень» «Hair Peace Salon». Эксперт Тузін Гітоў Севярын Квяткоўскі падтрымаў усе спробы артыстаў заспяваць па-беларуску. Таццяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» адзначала, што «беларускамоўныя песні „Atlantica“ і „“ на адным зборніку з „Серебряной свадьбой“ і „Tanin Jazz“» уражваюць.
На цырымоніі Рок-каранацыя 2009 альбом-складанка быў абраны пераможцам у намінацыі «Праект года».
Алег Міхалевіч, кіраўнік радыё «Сталіца», у лісце да Будзьма беларусамі! асабліва адзначыў зборнік, бо «ідэя цудоўная»! Галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч таксама падзякаваў за дыск, матэрыялы з якога, «безумоўна, выклікаюць цікавасць». Дырэктар радыёканала «Культура» Кацярына Агеева паведаміла, што музычныя рэдактары яе радыё адзначылі выдатную якасць гуказапісаў і з задавальненнем прапануюць кампазіцыі слухачам.
У 2018 годзе музычны партал Тузін Гітоў разам з Letapis.by уключыў песню «Бяжы» Анастасіі Шпакоўскай і Naka ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці» (спіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 года).
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі Слухаць альбом (SoundCloud)
Катэгорыя:Альбомы 2009 года Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы на беларускай мове