Дэсна () — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкім раёне Вінніцкай вобласці Украіны. Размешчаны за 8 км ад цэнтра Вінніцы і з'яўляецца яе паўночным прыгарадам.

Пасёлак з'явіўся ў пачатку 1970-х гг. Яго росту спрыяў запуск Вінніцкага камбіната хлебапрадуктаў № 2. За мінулыя дзесяцігоддзі пасёлак некалькі разоў пераходзіў з аднаго раёна вобласці ў іншы. У будучыні плануецца аб'яднанне пасёлка з Вінніцай.

З абласнога цэнтра ў пасёлак ходзіць электрацягнік (ехаць 8 хвілін). Акрамя таго, да пасёлка ходзіць гарадскі аўтобус № 30.

У пасёлку налічваецца 9 шматпавярховых дамоў і 258 двароў прыватнай забудовы. Ёсць пачатковая школа і дзіцячы сад.

Крыніцы

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Вінніцкага раёна