23 чэрвеня 2019 года ў Празе прайшла масавая акцыя пратэсту з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша. У ёй, па розных звестках, прынялі ўдзел ад 200 да 250 тысяч чалавек. У акцыі прынялі ўдзел людзі з усёй Чэхіі. Многія спецыяльна прыехалі ў Прагу з аддаленых раёнаў. Квіткі на цягнікі і аўтобусы да Прагі былі выкупленыя яшчэ ў пачатку тыдня250 тысяч митингующих в Праге потребовали отставки премьера Бабиша.

Акцыі пратэсту Галоўным патрабаваннем пратэстоўцаў была адстаўка прэм’ер-міністра Бабіша. Удзельнікі акцыі неслі ў руках плакаты з патрабаваннямі адстаўкі палітыка. Акцыі праходзілі пад лозунгамі «Ганьба Бабішу» і «Усё залежыць ад нас». Пратэстоўцы абвінавацілі прэм’ер-міністра краіны ў розных злачынствах і запатрабавалі яго адстаўкі. У парламенце Чэхіі планавалася галасаванне аб недаверы Бабішу«Гнездо аиста» подвело чешского премьера Бабиша.

Гэта не першы пратэст супраць прэм’ера Бабіша. Так, у красавіку 2018 года больш чым у 20 гарадах Чэхіі праходзілі мітынгі супраць прызначэння Андрэя Бабіша прэм’ер-міністрам Чэшскай Рэспублікі. У ходзе пратэстаў удзельнікі падпісвалі петыцыі за недапушчэнне Бабіша да ўдзелу ва ўрадзе, якія затым перададуць у Пражскі градВ Чехии проходят митинги против назначения премьером миллиардера Бабиша.

Раней Бабіш неаднаразова крытыкаваўся СМІ і апазіцыйнымі партыямі як алігарх, чый высокі ўрадавы пост цягне за сабой канфлікт інтарэсаў з яго камерцыйнымі матывамі. Па гэтай прычыне яго параўноўвалі з Сільвіё Берлусконі: напрыклад, часопіс Foreign Policy назваў яго «Бабісконі», у адказ на што Бабіш пагражаў падаць у суд.

Гэта найбуйнейшая за 30 гадоў акцыя пратэсту ў Чэхіі з часоў Аксамітнай рэвалюцыі 1989 годуВ Чехии прошла крупнейшая за 30 лет акция протеста. Сваю падтрымку пратэстаў выказалі розныя чэшскія знакамітасці, да прыкладу Здэнек Сверак і Томаш Клус. Крытычна да пратэстаў паставіўся былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў КлаўсHrstička zneuznaných a frustrovaných, kritizuje demonstranty exprezident Klaus. Замежныя аглядчыкі адзначалі спакойную і прыязную атмасферу дэманстрацый, называючы іх «вялікім пікніком».

Спасылкі Пророссийский Бабиш отбивается от «бархатной революции»

Катэгорыя:Чэрвень 2019 года Катэгорыя:Гісторыя Чэхіі Катэгорыя:2019 год у Празе Катэгорыя:Пратэсты 2019 года