Джым Батчэр (, нар. , Індэпендэнс) — амерыканскі пісьменнік,, які працуе ў жанрах жахаў, трылера, фантастыкі і містыкі. З’яўляецца аўтарам серыі фэнтэзійных кніг «Дасье Дрэздэна» (), «Кодэкс Алеры» () і «Попельныя Вежы» (). Па матывах кніг серыі «Дасье Дрэздэна» зняты аднайменны тэлесерыял з Полам Блэктарнам у галоўнай ролі.

Біяграфія Джым Батчэр нарадзіўся ў горадзе Індэпэндэнс, штат Місуры, у 1971 годзе. Малодшы з трох дзяцей, мае дзвюх старэйшых сясцёр. Калі ў дзяцінстве ён захварэў стрэптакокавым фарынгітам, каб пабавіць свой час, старэйшыя сёстры пазнаёмілі Джыма з раманамі «Уладар Пярсцёнкаў» і «Прыгоды Хана Сола». Так пачалося яго захапленне фэнтэзі і фантастыкай. Падлеткам ён скончыў свой першы раман і вырашыў стаць пісьменнікам. Пасля шматлікіх няўдалых спробаў працы ў традыцыйным жанры фэнтэзі (ён спасылаецца на Дж. Р. Р. Толкіна, Лойда Аляксандра і К. С. Льюіса, якія аказалі значны ўплыў на яго) ён напісаў першую кнігу ў серыі «Дасье Дрэздэна» — пра прафесійнага чараўніка Гары Дрэздэна у сучасным Чыкага, — у якасці практыкавання для курсаў пісьменнікаў у 1996 годзе ва ўзросце 25 гадоў.

На працягу двух гадоў Батчэр прапаноўваў рукапіс розным выдавецтвам, перш чым наладзіць кантакты ў галіне. Пасля асабістай сустрэчы з Батчэрам Рыкія Майнхарт, агент, якая адкрыла Лорэл К. Гамільтан, пагадзілася прадстаўляць яго, што дало пачатак яго кар’еры пісьменніка. Тым не менш, Батчэр і Майнхарт рассталіся; і зараз яго агент — Джэніфер Джэксан. У цяперашні час ён жыве ў Індэпэндэнсе са сваёй жонкай Шэнан К. Батчэр (аўтарам любоўных раманаў) і сынам Джэймсам Джозефам.

Бібліяграфія

Серыя «Дасье Дрэздэна» () Навальніца з пекла () (2000) Месяц свеціць вар’ятам () (2000) Магіла ў падарунак () (2001) Летні рыцар () (2002) Абліччы смерці () (2003) Абрад на крыві () (2004) Барабаны зомбі () (2005) Доказы віны () (2006) Белая ноч () (2007) Невялікая ласка () (2008) Прадажная шкура () (2009) Перамены () (2010) Гісторыя прывіда () (раман, 2011) Халодныя дзянькі () (раман, 2012) Брудная гульня () (раман, 2014)

Серыя «Кодэкс Алеры» () Фурыі Кальдэрона () (2004) Бітва за Кальдэрон () (2005) Фурыя Курсора () (2006) Фурыя Капітана () (2007) Фурыя Прынцэпса () (2008) Фурыя Першага Лорда () (2009)

Серыя «Попельныя Вежы» () Лябёдка паветраплавальнікаў () (29 верасня 2015)

Іншыя (27 чэрвеня 2006 г., ISBN 1-4165-1068-0)

Спасылкі Афіцыйны сайт Бібліяграфія на сайце Лабараторыя Фантастыкі

Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты ЗША