Мата Косык (, , 18 чэрвеня 1853, Вербен, Германія — 11 лістапада 1940, Аклахома, ЗША) — ніжнялужыцкі паэт і журналіст. Разам з паэткай Мінай Віткайц лічыцца класікам ніжнялужыцкай паэзіі.

Біяграфія Нарадзіўся 18 чэрвеня 1853 года ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння пачатковай школы паступіў у гімназію, якую быў вымушаны пакінуць ў 1873 годзе, каб працаваць на Лейпцыгскай чыгунцы. У гэты ж час напісаў свае першыя вершы. У 1877 годзе вярнуўся ў Вербен, дзе стаў займацца літаратурнай дзейнасцю, супрацоўнічаў з рознымі лужыцкім перыядычнымі друкаванымі выданнямі.

У 1880 годзе быў адным з заснавальнікаў ніжнялужыцкага культурна-асветніцкага таварыства «Maśica Serbska». У гэтым жа годзе стаў рэдактарам газеты на ніжнялужыцкай мове Bramborske Nowiny. Праца рэдактарам газет не прыносіла яму дастатковых сродкаў для жыцця, таму ён у 1883 годзе эміграваў у ЗША, дзе планаваў паступіць у лютэранскую семінарыю.

У ЗША стаў вывучаць лютэранскае багаслоўе ў Спрынгфілдзе і пазней — у Чыкага. Пасля заканчэння навучання быў прызначаны пастарам у парафіі горада Велсбург. Праз некаторы час вярнуўся на радзіму, каб працаваць пастарам у адной з мясцовых лютэранскіх парафіяў і займацца грамадскай дзейнасцю сярод лужычанаў. Мясцовая лютэранская царква не прызнала яго амерыканскую багаслоўскую адукацыю, і ён быў вымушаны зноў адправіцца ў ЗША.

З 1892 года знаходзіўся ў актыўнай перапісцы з лужыцкімі грамадскімі дзеячамі ў Германіі, пад уплывам якіх стаў зноў займацца літаратурнай дзейнасцю. Да 1913 года працаваў пастарам у нямецкамоўных лютэранскіх парафіях ЗША. У 1913 годзе купіў у Аклахоме ферму, дзе працаваў да сваёй смерці ў 1940 годзе.

Асноўныя сачыненні

1880 — Serbska swajźba w Błotach 1881 — Pśerada markgroby Gera 1882 — Branibora pad 1893 — Zběrka dolnoserbskich pěsnjow 1929-1930 — Pěsni У 2012 годзе ў Германіі скончылася выданне васьмі тамоў твораў Мата Косыка.

Памяць

У сяле Вербен знаходзіцца сярэдняя школа, якая назавана яго імем; У сяле Вербен знаходзіцца помнік, прысвечаны Мата Косыку (адкрыты ў 2003 годзе).

Літаратура Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 114—115, 133, 138, 144—145, 162, 164, ISBN 5-7576-0063-2 Roland Marti (Hrsg.): Mato Kosyk 1853—1940. Materialije prědneje Kosykoweje Konference. Wjerbno/Werben 15.-18.6.2003 (= Schriften des Sorbischen Instituts, Band 40). Domowina, Budyšin 2004, ISBN 3-7420-1986-4 Česko-lužicke styky v 1.polovině 19. století// Česko-lužický věstník, 2007, стр. 55

Спасылкі Біяграфія

Катэгорыя:Лужыцкамоўныя паэты Катэгорыя:Ніжнялужыцкія пісьменнікі