Палтаўская дзяржаўная аграрная акадэмія () — украінская вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага профілю, якая знаходзіцца ў Палтаве.

Гісторыя У 1919 г. Палтаўскі губернскі камітэт даручыў распрацаваць праект арганізацыі сельскагаспадарчага інстытута ў Дзіканьцы на базе маёнтка князя Качубея. Аднак у сувязі з тым, што маёнтак быў разрабаваны і спалены, прымаецца рашэнне аб адкрыцці ў 1920 г. у Палтаве факультэта садаводства і агародніцтва пры Вышэйшай рабочай школе. З 1 верасня 1920 г. быў праведзены набор слухачоў. Усяго было залічана 49 студэнтаў. У 1921 г. факультэт быў рэарганізаваны спачатку ў сельскагаспадарчы, а пасля — у агракааператыўны тэхнікум, а з 1929 г. — у сельскагаспадарчы інстытут. У 1930 г. інстытут атрымаў назву заатэхнічнага і стаў базавым у СССР па падрыхтоўцы спецыялістаў па свінагадоўлі. Падчас Другой сусветнай вайны інстытут быў эвакуіраваны ў расійскі горад Курган, дзе ён у 1944 г. даў пачатак Курганскаму сельскагаспадарчаму інстытуту.

Структура

Факультэты Факультэт агратэхналогій і экалогіі Факультэт ветэрынарнай медыцыны Факультэт эканомікі і менеджменту Факультэт інжынерна-тэхналагічны Факультэт ўліку і фінансаў Факультэт тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі Факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян

Каледжы Каледж кіравання, эканомікі і правы Аграрна-эканамічны каледж Бэрэзаварудскі аграрны каледж Лубенскі фінансава-эканамічны каледж Хароль аграпрамысловы каледж Лохвыцкі механіка-тэхналагічны каледж Хамуцецкі ветэрынарна-тэхналагічны каледж

Спецыяльнасці Аграінжынерыя Агранамія Ветэрынарная медыцына Ветэрынарная гігіена, санітарыя і экспертыза Галіновае машынабудаванне Абарона і каранцін раслін Экалогія Эканоміка Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі Маркетынг Менеджмент Улік і падаткаабкладанне Прадпрымальніцтва, гандаль і біржавая дзейнасць Паліталогія Права Публічнае кіраванне і адміністраванне Тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі Філалогія Фінансы, банкаўская справа і страхаванне Харчовыя тэхналогіі

Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта (укр., англ.)

Катэгорыя:Палтава Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:1920 год ва Украіне