«До́гмэн» або «Саба́чнік» (Dogman) — італьянская крымінальная драма 2018 года, пастаўленая рэжысёрам Матэа Гаронэ.
Прэм’ера фільма адбылася 16 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую мужчынскую ролю.
Сюжэт Марчэла — маленькі чалавек з вялікім сэрцам і сумнымі вачыма. Ён трымае цырульню для сабак «Догмэн» і ўмее ўціхамірыць ласкавым словам і піт-буля, і мясцовага грамілу Сімонэ, які тэрарызуе ўсю акругу. Марчэла марыць адвезці любімую дачку ў далёкае падарожжа, але па дабрыні душэўнай суправаджае Сімонэ ў яго крымінальных вылазках, і аднойчы гэта прыводзіць да катастрофы. Здраджаны сябрам, Марчэла ўпершыню ў жыцці рашаецца аб’явіць сапраўдную вайну.
Узнагароды і намінацыі Кінапрэмія / КінафестывальДата і месцаКатэгорыя / УзнагародаНамінантВынік71-ы Канскі кінафестываль8–19.05.2018Каны«Догмэн», Матэа ГаронэНайлепшая мужчынская роляМарчэла ФонтэСабачая пальмаУсе сабакі, што зняліся ў фільме31-я Еўрапейская кінапрэмія15.12.2018СевільяНайлепшы еўрапейскі фільм«Догмэн»Найлепшы еўрапейскі рэжысёрМатэа ГаронэНайлепшы еўрапейскі акцёрМарчэла ФонтэНайлепшы еўрапейскі сцэнарыстМатэа Гаронэ, Уга Кіці, Масіма ГаўдыозаНайлепшы еўрапейскі мастак па касцюмахМасіма Кантыні ПарыніНайлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грымуДалія Колі, Ларэнца Тамбурыні, Даніэла Тартары
Катэгорыя:Фільмы Італіі 2018 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2018 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы Матэа Гаронэ Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Італію Катэгорыя:Фільмы пра сабак