Барыс Еўдакімавіч Шчарбіна (, Дэбальцэвэ — , Масква) — савецкі палітычны дзеяч. Член ВКП(б) з 1939 года. Узначальваў камісіі па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і землятрасення ў Арменіі.
Біяграфія Нарадзіўся на станцыі Дэбальцэвэ Кацярынаслаўскай губерні 5 кастрычніка 1919 года. У 1937 годзе паступіў у Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Аднак у 1940 годзе быў прызваны ў РСЧА, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. Вучобу ў інстытуце скончыў у 1942 годзе.Барыс Еўдакімавіч Шчарбіна — www.warheroes.ru
Пасля заканчэння інстытута ў 1942 годзе быў прызначаны на пасаду сакратара Харкаўскага абласнога камітэта ЛКСМ Украіны. У гэтым жа годзе пераведзены на працу ў ЦК УЛКСМ. У 1943 годзе вярнуўся ў Харкаўскі абкам ЛКСМ Украіны.
З 1948 года на партыйнай працы. З 1948 па 1951 год знаходзіцца на пасадзе другога сакратара Арджанікідзаўскага раённага камітэта горада Харкава. З 1951 па 1961 — на працы ў Іркуцкам абкаме. З 1961 па 1973 — працуе ў Цюменскім абкаме КПСС. У 1973 годзе прызначаны на пасаду міністра будаўніцтва прадпрыемстваў нафтавай і газавай прамысловасці СССР. Гэту пасаду займаў да 1984 года. У 1976 годзе быў абраны членам ЦК КПСС.
У 1984 годзе стаў намеснікам Старшыні Савета Міністраў СССР. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС быў прызначаны старшынёй Камісіі Савета Міністраў СССР па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1988 годзе быў прызначаны старшынёй Камісіі Савета Міністраў СССР па ліквідацыі наступстваў землятрусу ў Арменіі.
З ліпеня 1989 года — на пенсіі. Памёр 22 жніўня 1990 года ў Маскве.
У кінематографе Сыграны акцёрам Стэланам Скарсгардам у міні-серыяле «Чарнобыль».
Спасылкі Барыс Еўдакімавіч Шчарбіна — у даведніку па гісторыі КПСС
Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дэбальцэвэ Катэгорыя:Памерлі ў Маскве Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 5-га склікання Катэгорыя:Функцыянеры УЛКСМ Катэгорыя:Міністры СССР