Бальзамін бальзамінавы (Impatiens balsamina) — расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй ад 25 да 45 см. Сцябло прамое, негалінаванае.
Лісце расліны ланцэтнае, вузкае, завостранае, каля асновы вузкаклінападобнае, па краі пілаватае.
Кветкі белага, ружовага, чырвонага колеру або пярэстыя. Шпорац пялёсткападобнага чашалісціка ад 1 да 1,5 см даўжынёй, сагнуты. Кветкі апыляюцца пчоламі і іншымі насякомымі, а таксама некаторымі птушкамі, якія харчуюцца нектарамHuxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.. Плод — яйкападобная апушанаякаробачка.
Распаўсюджанне Радзімай расліны з’яўляецца Кітай. Бальзамін бальзамінавы культывуецца ў паўднёвых абласцях Далёкага Усходу, у Сярэдняй і Малой Азіі, у Паўднёвай Еўропе, а таксама ў Індыі і Японіі.
Хімічны склад расліны Змяшчае крухмал, тлусты алей, сапаніны. У лісці расліны змяшчаецца рэчыва імпаціінід.
Літаратура — С. 226. Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.
Спасылкі
Катэгорыя:Бальзамінавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пакаёвыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе