Ксаверы Барысавец (, Уладзівасток — , Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, кампазітар.
Біяграфія Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1950-х прыехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рыверы, дзе арганізаваў беларускі жаночы хор «Каліна», які шмат гадоў выступаў на розных нацыянальных мерапрыемствах. Для хору апрацоўваў беларускія народныя песні і пісаў музыку на словы беларускіх паэтаў. Прыхаджанін парафіі Св. Ефрасінні Полацкай.
Літаратура
Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Грамадскія дзеячы ЗША