Нітэ́ла (Nitella) — род харавых водарасцей сямейства Нітэлавыя.

Батанічнае апісанне Талом кусціста-разгалінаваны, ніткападобны, даўжынёй да 1 м. Да грунту водарасці мацуюцца рызоідамі. Асноўныя парасткі і галінкі з доўгімі (да 25 см) аднаклетачнымі міжвузеллямі і шматклетачнымі вузламі. Размнажэнне вегетатыўнае і палавое.

Распаўсюджанне Род налічвае больш за 100 відаў. Водарасці роду Нітэла пашыраны ў азёрах і апрэсненых частках мораў. Растуць пераважна на мяккіх ілістых грунтах у стаячай і чыстай вадзе.

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, ахоўваецца ў Літве і ПольшчыЧырвоная кніга Рэспублікі Беларусь .

Літаратура  — С. 353.

Спасылкі Taxonomy Browser (AlgaeBase)

Катэгорыя:Харавыя