Аляксандр Мікалаевіч Плавінскі (, Мінск — ліпень ) — беларускі археолаг.

Біяграфія Скончыў у 1976 годзе БДУ, у якім працаваў з 1975. З канца 1980-х гадоў актыўна выступаў за беларусізацыю, за навучанне на беларускай мове, падтрымліваў беларускія арганізацыі. У 1987—1993 дырэктар музея гісторыі ўніверсітэта, у 1993—2001 — загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУБіяграфія на сайце БДУ.

Памёр у ліпені года ад спынення сэрца. Развітанне адбылося 9 ліпеня ў сямейным коле. Цела крэміравалі і пахавалі на Паўночных могілках побач з бацькамі.

Навуковая дзейнасць Прымаў удзел у раскопках Мінска, Рагачова, гарадзішча Вішчын, археалагічных помнікаў каля в. Кавальцы. Сумесна з В. Н. Рабцэвічам праводзіў раскопкі курганных могільнікаў Ветачка, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Цагельня, Юдзічы Гомельскай вобласці, Гаравец, Навасёлкі, Нагаўкі, Наўры, Мілты, Таўкачэвічы 1-я, Харчычы Мінскай вобласці, Ахрэмаўцы, Опса, Укля Віцебскай вобласці. Вывучаў пахавальныя помнікі IX—XIII стст., раннекругавую кераміку, займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй археалагічных знаходак. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Гістарычнае краязнаўства Беларусі».

Сям’я Мае двух сыноў, Мікалая і Уладзіміра, якія таксама з’яўляюцца археолагаміПамёр археолаг Аляксандр Плавінскі.

Спасылкі Біяграфія на сайце БДУ

Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Археолагі Беларусі