Шашко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шашкі. Плошча 21945 га.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шашкоўшчынскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шашкоўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).. У 1970-я гады на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак, які 18 жніўня 1972 года атрымаў назву НёманУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 18 жніўня 1972 г. Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Шашкоўскага сельсавета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 24 (1362).. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аталезскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Аталезь, вёскі Апечкі (Стаўбцоўскі раён), Жаўнеркавічы, Жукаў Барок, Кругліца, Лапкі, Семенчыцы, Тулёнка і хутар Хутар-Барок)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1757 чалавек, з іх 67,0 % — беларусы, 28,2 % — палякі, 3,8 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 2090 чалавек.
28 красавіка 2017 года хутару Хутар-Барок нададзены статус вёскіРешение Столбцовского районного Совета депутатов от 28 апреля 2017 г. № 138 Об отнесении сельского населенного пункта Столбцовского района к деревне.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе