Язэп Гуткоўскі (сапраўднае імя Ізідар Паўлавіч Плашчы́нскі, , Каралішчавічы, Мінскі павет — , Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, публіцыст.

Біяграфія Паходзіў з сялянскай сям’і, бацькі Павел і Антаніна Плашчынскія былі непісьменнымі, працавалі на гаспадарцы і выхоўвалі шасцёра дзяцей115 гадоў з дня нараджэння Язэпа Пушчы . Малодшы брат Я. Пушчы. Вучыўся ў БДУ. У часе нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай газеце». З 1944 года ў эміграцыі. У Германіі жыў у лагеры DP у Гановеры. Супрацоўнічаў з перыёдыкам «Вольнае слова». У 1950-х гг. друкаваўся на старонках выданняў Мюнхенскага інстытута вывучэння СССР, быў няштатным аўтарам беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленне». Жыў у ЗША, у Нью-Ёрку.

Літаратура

Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты ЗША