Ян Кі́ліян, англійскі варыянт — Джон Кіліян (, , 22 сакавіка 1811, вёска Дзеляны, каля Хохкірха, Германія — 12 верасня 1884, Сербін, Тэхас, ЗША) — лютэранскі пастар, пад кіраўніцтвам якога група лужыцкіх эмігрантаў у 1854 годзе прыбыла ў ЗША і заснавала ў штаце Тэхас населены пункт Сербін.

Біяграфія Нарадзіўся 22 сакавіка 1811 года ў сям’і Пятра Кіліяна і Марыі з роду Матакец у вёсцы Дэляны, каля горада Хохкірха. У дзесяцігадовым узросце страціў бацьку і быў аддадзены на выхаванне свайму дзядзьку Яну Матайку ў вёску Нечын. Сярэднюю адукацыю атрымаў у гімназіях у Рахлаў і Баўтцэне, па заканчэнні якіх паступіў на тэалагічны факультэт Лейпцыгскага універсітэта. З 1834 па 1837 год быў пастарам лютэранскага прыходу ў Хохкірху. Пасля смерці дзядзькі стаў настаяцелем прыхода ў вёсцы Котацы. З 1848 года служыў у Вайгерсдорфе, Усходняя Прусія.

У 1854 годзе ўзначаліў групу лужычанаў з лютэранскіх прыходаў ва Усходняй Прусіі і Саксоніі ў складзе 558 чалавек, якія адправіліся ў ЗША на караблі «Ben Nevis» і заснавалі прыкладна ў 80 кіламетрах на ўсход ад Остына лужыцкую калонію. 25 сакавіка 1854 года пад яго кіраўніцтвам быў заснаваны лютэранскі прыход, які ўвайшоў у склад лютэранскага саюза «Лютэранская царква — Місурыйскі сінод», стаўшы першым лютэранскім прыходам на тэрыторыі Тэхаса. У канцы XIX стагоддзя Сербін, заснаваны першымі каланістамі-лужычанамі, стаў «мацярынскай» калоніяй для далейшых эмігрантаў з Лужыцы.

Памяць

Каля лютэранскага прыходу ў Хохкірхе ўсталяваны помнік, прысвечаны Яну Кіліяну. У тэхаскім універсітэце «Concordia University Texas» знаходзіцца кампус, які носіць імя Яна Кіліяна.

Літаратура

Blasig, A. The Wends of Texas (The Naylor Company. San Antonio, Texas. 1957) Grider, S. The Wendish Texans (The University of Texas Institute of Texan Cultures. San Antonio, Texas. 1982) Malinkowa, T. Shores of Hope: Wends Go Overseas (Austin: Concordia University Press, 2009) Nielsen, G. In Search of Home, Nineteenth-Century Wendish Immigration (College Station: Texas A & M University Press.1989) Trudla Malinkowa: Ufer der Hoffnung. Sorbische Auswanderer nach Übersee., Domowina-Verlag, Bautzen 1995 Arnd Matthes: Die Familie Kilian in Döhlen. W: Lětopis. Zwjazk 58 (2011), čo. 2, str. 70-73 Trudla Malinkowa: Lutherski farar — serbski kěrlušer — nawoda wupućowarjow (2). W: Rozhlad, 04/2011 Jan Kilian (1811—1884). Pastor, Poet, Emigrant, Schriften des Sorbischen Instituts 58, ISBN 978-3-7420-2273-8

Спасылкі Біяграфія

Катэгорыя:Лужычане Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Германіі Катэгорыя:Перакладчыкі Германіі