Лубін вузкалісты (Lupinus angustifolius) — від кветкавых раслін сямейства . Кармавая культура.

Апісанне Сцябло прамое, вышынёй 50-120 см. Лісце пальчата-складанае, чарговае, з вузкімі лісточкамі, якіх бывае 5-11. Кветкі матыльковага тыпу, жоўтыя, сабраны ў доўгіх верхавінных гронках, тычынкі усё зрослыя ў трубачку. Песцік сагнуты, схаваны ў лодачцы. У любінаў пераважае самаапыленне, хоць можа быць і перакрыжаванае апыленне насякомымі. Плод — боб, трохі членісты, вялікі, буры, на верхавіне з калючкай, пакрыты ўзорам. Бабы лёгка рэпаюцца пры паспяванні. Насенне бобападобнае, шэрае, са светлымі плямкамі. Корань стрыжневы, з вялікай колькасцю бакавых каранёў, якія распаўсюджваюцца глыбока ў глебу і маюць вялікую засваяльную здольнасць. Клубянькі ў лубіну вялікія; яны пакрываюць як галоўны корань, так і бакавыя. Лубін вузкалісты мае выдатную азотазасваяльную здольнасць.

Значэнне і выкарыстанне Лубін вузкалісты часцей за ўсё вырошчваюць у на зялёнае ўгнаенне. Падобныя з ім і . Асабліва важнае значэнне набываюць безалкалоідныя формы любінаў, якія выкарыстоўваюцца на корм жывёле.

Распаўсюджанне Расліна шырока распаўсюджана ва ўсіх міжземнаморскіх краінах, а таксама ў Малой Азіі, Закаўказзі і Іране. Інтрадукаваны ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёва-Заходняй Аўстраліі. Шырока культывуецца ў Паўночнай Еўропе (Германіі, Нідэрландах, Польшчы, Усходняй Еўропе), у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША і ў Новай Зеландыі.

Спасылкі

Zhukovsky, P.M. (1929). A contribution to the knowledge of genus Lupinus Tourn. Bull. Apll. Bot. Gen. Pl.-Breed., Leningrad-Moscow, XXI, I:16-294. Gladstones, J.S. (1998). Distribution, Origin, Taxonomy, History and Importance. In: J.S. Gladstones et al. (eds.), Lupin as Crop Plants. Biology, Production and Utilization. 1-39.

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Лубін