Рубяжэ́вічы (, ) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Рубяжэвіцкага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны ўсход ад Стоўбцаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; на скрыжаванні аўтамабільных дарог на Стоўбцы, Івянец, Дзяржынск, паміж рэкамі Сула і Перакуль.
Гісторыя Рубяжэвічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Першы пісьмовы ўспамін пра Рубяжэвічы як уладанне князя Васіля Вярэйскага датуецца 1483 годам. У 1550 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў паселішча Мікалаю Радзівілу. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.
thumb|злева|210px|Касцёл Св. Антонія па захопе МП
У XVI—XVII стст. Рубяжэвічы сталі цэнтрам Няўборскіх уладанняў Радзівілаў. У XVII ст. апошнія фундавалі тут Мікалаеўскую царкву, якой надалі вёску Марозавічы і 60 дзесяцін зямлі. У 1652 годзе Багуслаў Радзівіл перадаў Рубяжэвічы ў арэнду Покусам і Аборскім. У 1769 годзе мястэчка перайшло да Рутынскіх і Лопацяў.
Маёнтак быў родавым гняздом шляхецкага роду Жывіцаў: у 1620 годзе зямянінам у ім быў Ян Жывіца, тады як у суседняй вёсцы Сімкавічы сярод сялян жыў Марцін Жывіца. У 1829—1833 гадах група Жывіцаў вяла з маёнтка працэс аб адшуканні волі і была вызвалена з-пад прыгоннай залежнасці дэкрэтам Радзівілаўскай камісіі ад 18 мая 1833 г.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Рубяжэвічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Менскага павета Мінскай губерні. Мястэчка перайшло ў валоданне Вітгенштэйнаў. У XVIII—XIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1909 год — 144 двары, царкоўна-прыходская школа; царква, 2 сінагогі, будуецца касцёл. Увесну 1906 г. расійская паліцыя выкрыла ў маёнтку падпольную польскую школу. Настаўнікі былі пакараны.
У 1919—1920 гг. Рубяжэвічы знаходзіліся пад часовай польскай адміністрацыяй, у Менскім павеце Мінскай акругі Грамадскай управы Усходніх земляў. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам ([1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1921—1922 гг. тут на барацьбу з бальшавікамі фарміраваліся беларускія ваенныя аддзелы генерала С. Булак-Балаховіча.
Увосень 1939 годзе Рубяжэвічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У гета ў убяжэвічах (1 жніўня 1941 — 31 студзеня 1943) былі забітыя каля 1000 габрэяў.
Станам на 1999 год тут было 145 двароў.
Насельніцтва XVII стагоддзе: 1650 год — 2 тыс. чал. XIX стагоддзе: 1897 год — 1482 чал. XX стагоддзе: 1909 год — 1102 чал.; 1921 год — 1509 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.; 1999 год — 923 чал.Анатоль Валахановіч. Рубяжэвічы // С. 125. XXI стагоддзе: 2001 год — 308 жыхароў, 143 двары.
Інфраструктура
У Рубяжэвічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці Касцёл Св. Іосіфа (1907—1911) Млын вадзяны (XIX ст., цяпер у руінах) Могілкі яўрэйскія Свята-Мікалаеўская царква (2000) Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Страчаная спадчына Касцёл Св. Антонія Падуанскага (1799, драўляны; зруйнаваны савецкімі ўладамі ў 1972) Сінагога (XVIII ст.) Царква могілкавая (1861—1862) Царква Св. Мікалая (XVII ст.)
Галерэя
Вядомыя асобы Іван Муляр
Літаратура
Rubieżewicze // S. 877—878. Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7
Спасылкі
г. п. Рубяжэвічы на Radzima.org Рубяжэвічы. Парафія Св. Іосіфа
Катэгорыя:Рубяжэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства