Ажы́ка валасістая (Luzula pilosa) — від травяністых раслін роду сямейства .

Назва

Ажыка валасістая, лясная трава, плакса Ботанический словарь, Спб, 1878, пырнік, сітніца, язычкі, ячменнікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.

Апісанне Шматгадовая травяністая расліна 15—30 см вышынёй. Лісце па краях бялёса-раснічастае, прыкаранёвае — шырока-лінейнае, з чырвонымі або фіялетавымі похвамі. Суквецці з няроўнымі галінкамі. Кветкі карычневыя або чырванаватыя. Лісточкі калякветніка ланцэтныя, няроўныя, на краі шырока перапончатыя.

Дыяспоры распаўсюджваюцца мурашкамі; вегетатыўнае размнажэнне адбываецца праз падземныя сталоны.

Распаўсюджанне Від распаўсюджаны ў Еўропе, паўночнай Азіі (Сібір, Манголія), на Каўказе (Азербайджан, Арменія, Грузія) .

Ва Украіне від расце ў лясах — у лясных раёнах звычайны; у лесастэпе ў паўночнай частцы.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Ажыка Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1809 годзе