Маіна Пятроўна Па́ўлава (нар. ) — вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1976).

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Падмішнеўе (Сіроцінскі раён, Віцебская акруга, зараз у Віцебскай вобласці Беларусі). У 1948 годзе скончыла сярэднюю школу, у 1953 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт). У 1953—1957 гадах працавала педыятрам у горадзе Мінску. З 1957 года М. П. Паўлава ў Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1957—1959 гадах навучалася ў аспірантуры пры кафедры дзіцячых хвароб, у 1959—1960 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, у 1960 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кобальт, никель, медь и цинк в трубчатых костях плода человека» і атрымала ступень кандыдата медыцынскіх навук. У 1969—1975 гадах дацэнт кафедры. Абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Функция естественной радиоактивности в генезе лейкозов человека» і з 1975 г. прафесар 3-й кафедры дзіцячых хвароб, з 1986 г. — загадчык курсам гематалогіі. У 1979—1989 гадах М. П. Паўлава займала таксама пасаду галоўнага дзіцячага гематолага Міністэрства аховы здароўя БССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць М. П. Паўлавай належаць навуковыя працы па праблемах абмену мікраэлементаў у арганізме, ролі радыеактыўных элементаў у парушэнні метабалізму і развіцці лейкозаў у дзяцей. Удзельнічала ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Кіравала стварэннем Рэспубліканскага гематалагічнага цэнтра на базе 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Аўтар больш за 70 публікацый і шэрагу рацыяналізатарскіх прапаноў. Сярод апублікаванага: Манаграфія «Лейкозы у детей» (Мінск, 1981); Естественная радиоактивность скелета при лейкозах (1966); Стронций-90 и кальций в скелете при лейкозах (1969); Руководства по гематологическим болезням у детей (Мінск, 1988); Морфоцитологические изменения в периферической крови у детей, проживающих в районах, загрязненных радионуклидами (1993).

У 1976—1989 гадах М. П. Паўлава з’яўлялася старшынёй педагагічнага таварыства Мінскага медыцынскага інстытута.

Узнагароды У 1986 годзе ўзнагароджана ордэнам за ўдзел у арганізацыі эвакуацыі дзяцей пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Літаратура  — С. 202. Павлова Майна Петровна: К 60-летию со дня рождения // Здравоохр. Белоруссии. — 1989. — N° 7. —С. 77.

Спасылкі Павлова Майя (Майна) Петровна (29.04.1929- ) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Павлова, Маина Петровна (доктор медицинских наук ; род. 1929) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Педыятры СССР Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Гематолагі Беларусі Катэгорыя:Гематолагі СССР