Ян Петр Ёрдан (; 15 лютага 1818, Чэшкецы (цяпер у складзе камуны Гёда), Каралеўства Саксонія — 20 мая 1891, ) — нямецкі філолаг-славяназнавец, па паходжанні серб-лужычанін.

Біяграфія Нарадзіўся 15 лютага 1818 года ў сербалужыцкай вёсцы Чэжкецы. У 1830 годзе паступіў у Лужыцкую семінарыю ў Празе, якую скончыў у 1836 годзе, пасля чаго да 1840 вывучаў тэалогію ў Карлавым універсітэце, вучыўся таксама ў Вацлава Ганкі. У 1837 г. апублікаваў першы артыкул аб лужыцкіх сербах, у 1841 г. надрукаваў «Граматыку сербавендскай мовы ў Верхняй Лужыцы» (). У наступным годзе па палітычных матывах вымушаны быў пакінуць Прагу і пасяліўся ў Лейпцыгу, дзе ў 1843 годзе заснаваў першы нямецкі часопіс, прысвечаны вывучэнню руху славянаў: «Jahrbücher für slavische Literatur, Kunst und Wissenschaft». У 1841 годзе быў адным з ініцыятараў выдання літаратурнай газеты «Jutnička», якая ў чэрвені 1842 г. была ператворана ў штотыднёвік «Tydźenska Nowina». Чытаў у Лейпцыгскім універсітэце лекцыі па славяназнаўству. З 1843 года выдаваў у Лейпцыгу навуковы часопіс «Jahrbücher für slavische Literatur, Kunst und Wissenschaf». Апублікаваў «Гісторыю рускай літаратуры» (; 1846), выдаў чэшска-нямецкі і польска-нямецкі слоўнікі. Пад яго імем выдаў некалькі сваіх твораў чэшскі пісьменнік Клацэль.

Літаратура

Česko-lužicke styky v 1.polovině 19. století// Česko-lužický věstník, 2007, стар 54 M. Hórnik, Dr. J. Pĕtr Jordan a свайго słowa z l. 1842 , Časopis Maćicy Serbskeje, 1893, стар 67 — 72

Спасылкі

Біяграфія на сайце Sächsische Biografie Jan Petr Jordan. Geschichte der russischen Literatur

Катэгорыя:Лужыцкія грамадскія дзеячы Катэгорыя:Члены Маціцы серба-лужыцкай Катэгорыя:Панславісты Катэгорыя:Славісты Германіі Катэгорыя:Філолагі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта