Ляўконія сівая (Matthiola incana) — від раслін сямейства Капуставыя.

Назва У англійскай мове мае назву «сівая маціёла» (). У ЗША называюць яшчэ «дзесяцітыднёвая маціёла» ().

Апісанне Шматгадовая расліна. Мае цвёрдае сцябло да 60 см вышыні і 30 шырыні з вузкім шараватым або бялёсым валасістым лісцем да 10 см даўжыні. Кветкі духмяныя, сабраны ў суквецці вар’іруюцца ад фіялетавага да белага. Плод — струк да 10 см даўжыні.

Пашырэнне Расце ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе.

Расліна — продак садовай ляўконіі. Выведзеныя шматлікія культурныя сарты і гібрыды.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1812 годзе