Расціслаў Завістовіч (, Случчына — ) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1928 годзе на Случчыне.
У 1944 годзе разам з бацькамі выехаў з Беларусі. Яго бацька, Міхаіл Завістовіч, у паваеннай Германіі быў актывістам Беларускай Цэнтральнай Рады. Напрыклад, у траўні 1948 года ён браў удзел у пленуме БЦР у Эльвангене, на якім была адноўлена дзейнасць арганізацыі. У тым жа годзе сям’я Завістовічаў перасялілася ў ЗША і асела ў ваколіцах Саўт-Рывера.
Расціслаў Завістовіч браў удзел у моладзевым руху сябра Аб’яднання беларуска-амерыканскай моладзі. У першай палове 1950-х служыў у амерыканскай арміі ў Германіі. Па дэмабілізацыі вучыўся ў Ратгерскім універсітэце (Нью-Джэрсі), па сканчэнні якога пераехаў у Вашынгтон, дзе ўрэшце заняў пасаду кіраўніка аддзела на інжынерным прадпрыемстве.
Перакладаў звароты БККА на англійскую мову, рыхтаваў тэксты, прысвечаныя беларускай тэматыцы, для . Ад сярэдзіны 1960-х на пэўны час адышоў ад актыўнай грамадскай працы, вярнуўшыся толькі ў 1990 г., калі ўзначаліў Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі.
У 1993 годзе як старшыня БККА наведаў Беларусь. Ён узяў удзел у І з’ездзе беларусаў сету, дзе выступіў з прамовай, у якой раскрытыкаваў беларускі ўрад за адмежаванне ад беларускіх эмігрантаў, адмову ім у месцы ў новай Беларусі. Разам з тым Расціслаў Завістовіч заклікаў эміграцыю й надалей дапамагаць суродзічам у Беларусі, працаваць для яе адраджэння, не зважаючы на стаўленне ўраду. У жніўні 1994 года ён далучыўся да Фонду адраджэння Беларусі, які аказваў дапамогу беларускай незалежнай прэсе.
Памёр у 2000 годзе.
Літаратура Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).
Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі