Ме́шычы (, ) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Літвенскага сельсавета.

Гісторыя Нататка пра вёску на пачатку ХХ стагоддзя апублікавана ў газеце «Наша Ніва» № 39 за 1909 год: Цяжка прыходзіцца жыць нашым сялянам. Землі мала, заробкаў старонніх саўсім няма, а калі і здараюцца, то толькі такая за іх плата, што нават на адны харчы не стае. Бядуюць так нашы мужыкі праз тое, што памешчыцкая зямля цесным кальцом акружыла з усіх старон іх 4 вёскі Пры такіх варунках мужыкам няма куды ісці на работу, апроч як да свайго пана, а там нават улетку плацяць касцу 25-30 кап. Беднасць гоніць народ шукаць хоць таннага заработку. А фабрык няма, зарабіць лішнюю капейку нідзе няможна. І бядуюць мужыкі — выязджаюць у Сыбір. Едуць зямлі шукаюць, але і адтуль варочаюцца — там так сама толку няма.

У 1954—1959 гадах цэнтр Мешыцкага сельсавета. Да 14 лютага 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Хатаўскога сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745)., да 28 мая 2013 года — у склад Цясноўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Літвенскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна