Навукова-даследчая ўстанова «Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі» Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта — базай БДУ для навукова-даследчых работ, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі навукова-педагагічных кадраў у галіне фізікі, радыёфізікі, матэматыкі, інфарматыкі, навуковага прыборабудавання, аэракасмічных даследаванняў, акустыкі, электронікі і хімічнай тэхналогіі.
Гісторыя
Навукова-даследчая ўстанова «Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі» БДУ была арганізавана на падставе загада Савета Міністраў БССР 1 сакавіка 1971 г.
Навуковыя даследаванні, навукова-тэхнічныя, вопытна-канструктарскія і тэхналагічныя распрацоўкі праводзяцца супрацоўнікамі 18 лабараторый, аб’яднаных па тэматыцы ў 5 аддзелаў.
Арганізатарамі і першымі кіраўнікамі інстытута былі вядомыя беларускія навукоўцы — акадэмік АН БССР, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля першы дырэктар інстытута А. Н. Сеўчанка і акадэмік АН БССР, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Л. В. Валадзько.
З 1979 па 2009 г.г. дырэктарам інстытута быў акадэмік НАН Беларусі А. Ф. Чарняўскі, які зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё інстытута.
За 40 гадоў работы інстытута супрацоўнікі абаранілі больш за 40 доктарскіх і 240 кандыдацкіх дысертацый, атрымалі больш за 1300 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і патэнтаў, апублікавалі 110 манаграфій, даведнікаў, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, болей чым 14000 артыкулаў.
На рахунку супрацоўнікаў інстытута — Дзяржаўная прэмія СССР 1991 г., Дзяржаўныя прэміі БССР 1974, 1983 і 1986 гг., Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь 1992, 1994 і 1998 гг., прэмія Савета Міністраў СССР 1984 г., прэмія Савета Міністраў БССР 1990 г. і прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 1991 г., 3 прэміі ЛКСМБ.
Падраздзяленні
Інстытут складаецца з 5 аддзелаў і 18 лабараторый.
Аддзел Оптыкі Радыёфізікі Фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Інфарматыкі Аэракасмічных даследаванняў Сумесная лабараторыя Самсунг- НДІПФП імя А.Н. Сеўчанкі БДУ Лабараторыі Фізіка-хіміі палімерных матэрыялаў і прыродных арганічных злучэнняў Лазернай плазмадынамікі Эліёнікі Спецыялізаваных вылічальных сістэм Дыстанцыйнай фотаметрыі Оптыкі кандэнсаваных асяроддзяў Радыёгалаграфіі Аптычных уласцівасцей паўправаднікоў Інфармацыйна-вымяральных сістэм Оптыка-электронных сістэм Спектраскапіі Прыкладной электрадынамікі Апрацоўкі і перадачы інфармацыі Інфармацыйных тэхналогій Оптыка-фізічных вымярэнняў Тэхнічнай дыягностыкі Паўправадніковай электронікі
Напрамкі навуковай дзейнасці
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў
Спектраскапія і люмінесцэнцыя кандэнсаваных і газавых асяроддзяў, уключаючы плазму. Распрацоўка новых прынцыпаў стварэння спектральнай апаратуры і дыягнастычных метадаў; Даследаванне распаўсюджвання ультрагукавых і электрамагнітных хваль у слаістых неаднародных асяроддзях; Даследаванне ўздзеяння ядзерных і магутных электрамагнітных выпраменьванняў на структуру і ўласцівасці паўправаднікоў, металаў і іншых матэрыялаў электронікі і машынабудавання. Даследаванні па ўзаемадзеянні іонаў з цвёрдымі целамі. Даследаванні і распрацоўка новых элементаў рэнтгенаўскай оптыкі; Распрацоўка інфармацыйных тэхналогій, інфармацыйна-аналітычных, геаінфармацыйных і інтэлектуальных кіруючых сістэм, аэракасмічныя даследаванні.
Найважнейшыя навуковыя дасягненні НДІПФП
У галіне оптыкі, спектраскапіі і люмінесцэнцыі распрацаваны метады і сродкі спектральна-структурнага аналізу розных рэчываў, матэрыялаў і плазмы, на падставе якіх выкананы мэтанакіраваны сінтэз новых неарганічных і арганічных злучэнняў (вадкакрышталічныя матэрыялы для прылад адлюстроўвання інфармацыі і кіравання, актыўныя і пасіўныя лазерныя асяроддзі, аптычныя асяроддзі для запісу інфармацыі, негатыўныя і пазітыўныя фотарэзістары, матэрыялы колеракадзіравання і колураперадачы інфармацыі, пажаравыбухабяспечныя цеплаізаляцыйныя палімерныя матэрыялы, лекавыя прэпараты радыёпратэктарнага дзеяння, індыкатары для аналізу біялагічных вадкасцей чалавека, фарбавальнікі для анкатэрапіі і інш.). Створаны метады і прыборы экспрэс-дыягностыкі канцэнтрацыі, тэмпературы і хуткасці газавых плыняў, пылавых і дымавых выкідаў; вызначэння ўтрымання цяжкіх металаў у розных асяроддзях; дыстанцыйнай фотаметрыі для рашэння экалагічных праблем; вызначэння ўтрымання радону ў паветры, якія валодаюць сусветнай навізной, адпавядаюць Міжнародным правілам і дзяржаўным стандартам, валодаюць высокай метралагічнай надзейнасцю. Наладжаны серыйны выпуск такіх прыбораў.
У галіне фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў распрацавана тэорыя і створаны метады іонна-прамянёвага легіравання паўправаднікоў, металаў і іншых матэрыялаў. Створана сістэма скразнога камп’ютэрнага мадэлявання тэхналогій мікра- і нанаэлектронікі. Даследаваны працэсы дэефектаўтварэння ў крышталях крэмнію, арсеніду галію і фасфіду індыю. Распрацаваны прынцыпы кіравання антыкаразійнымі і каталітычнымі ўласцівасцямі матэрыялаў, новыя метады атрымання звышцвёрдых і зносаўстойлівых матэрыялаў, новыя тэхналогіі стварэння вырабаў электроннай тэхнікі з дапамогай іонных пучкоў. Упершыню ў свеце прапанаваны і рэалізаваны спосабы кіравання пучкамі рэнтгенаўскіх і гама-квантаў, створаны элементы і сістэмы оптыкі жорсткіх квантаў. Распрацаваны новыя элементы праламляльнай рэнтгенаўскай оптыкі, аптычныя ўласцівасці якіх былі даследаваны на 8 сінхратронах у ЗША, Японіі, Германіі, Кітаі, Францыі, Расіі. Распрацаваны тэхналагічныя працэсы вырошчвання буйных сінтэтычных алмазаў інструментальнага і прыборнага прызначэння. Створаны новыя вырабы на аснове прыродных і сінтэтычных алмазаў для выкарыстання ў машынабудаванні і электроннай тэхніцы.
У галіне радыёфізікі і інфарматыкі на падставе вывучэння ўзаемадзеяння ЗВЧ выпраменьвання з дыэлектрычнымі матэрыяламі распрацаваны новыя метады аналізу фізічных уласцівасцей і параметраў даследуемых аб’ектаў, што дазволіла стварыць радыёгалаграфічныя тэхнічныя сродкі для бескантактавага вымярэння вільготнасці, масы, шчыльнасці, таўшчыні і іншых характарыстык дыэлектрычных матэрыялаў. Вывучаны працэсы ўтварэння плазменных плыняў пры ўздзеянні на металы і іншыя матэрыялы магутных лазерных імпульсаў рознай энергіі і працягласці. Распрацаваны метады і створаны прыборы для выяўлення ачагоў узгарання лясных пажараў у інфрачырвоным дыяпазоне спектра па іх уласным цеплавым выпраменьванні на фоне падсцілаючай паверхні і прыродных утварэнняў. На аснове распрацаваных і вырабленых у інстытуце ўніверсальных сонечных азонаметраў уведзена ў дзеянне першая нацыянальная азонаметрычная станцыя. У выніку даследавання тэмпературнай залежнасці спектраў уранілавых злучэнняў распрацавана серыя люмінесцэнтных некантактных тэрмадатчыкаў крыягенных тэмператур і створана ўстаноўка для іх каліброўкі. Спраектаваны, створаны і ўкаранёны ў народную гаспадарку і вучэбны працэс новыя пазіцыйна-мадулярныя вымяральна-вылічальныя сродкі рознага прызначэння; сістэмы вызначэння характарыстык плазменных плыняў у рэальным маштабе часу; сістэмы тэхналагічнага кантролю вырабаў электроннай і оптавалаконнай тэхнікі і іншыя. На падставе вывучэння распаўсюджвання ультрагуку ў асяроддзях, якія рухаюцца, створаны ўльтрагукавыя расхадамеры вадкасці і газу высокай дакладнасці, наладжаны іх серыйны выпуск. Для аснашчэння геалагічных партый рэспублікі сучаснымі пошукавымі сродкамі з характарыстыкамі, якія адпавядаюць найлепшым сусветным узорам, распрацаваны і створаны 960-канальны камп’ютэрызаваны тэлеметрычны комплекс сейсмаразведкі, які забяспечвае павышэнне эфектыўнасці пошуку нафты, газу і іншых карысных выкапняў. Для рашэння задач клінічнай дазіметрыі распрацаваны і створаны вымяральны комплекс аператыўнага маніторынгу дозных размеркаванняў пучкоў рэнтгенаўскага і электроннага выпраменьванняў у паветраным і водным асяроддзях.
Прадукцыя
Пералік прадукцыі, якая вырабляецца
Аўтаматызаваныя залівачна-змешвальныя ўстаноўкі, прызначаныя для вытворчасці вырабаў з пенаполіўрэтану; Аўтаматычныя дыстанцыйныя інфрачырвона-тэлевізійныя выяўляльнікі, прызначаныя для аўтаматычнага выяўлення і рэгістрацыі ачагоў узгаранняў ландшафтных пажараў і стварэння аўтаматызаваных сістэм пажарнага маніторынгу тэрыторыйhttps://www.sb.by/articles/na-svoey-orbite-polet-normalnyy.html; Аўтаматызаваныя сістэмы радыяцыйнага і метралагічнага маніторынгу; Аўтаматычныя мікрахвалевыя комплексы кантролю шчыльнасці, вільготнасці і зольнасці папяровага палатна; Палявыя спектрарадыёметры высокага распазнавання, прызначаныя для палявой аператыўнай дыягностыкі стану сельскагаспадарчай і лясной расліннасці ў спектральным дыяпазоне 350—2500 нм; Тэхналагічная аснастка (станкі, тэхналагічныя комплексы) па шліфоўцы і паліроўцы алмазных падкладак, прызначаная для вырабу алмазных падкладак і цеплаадводаў для вырабаў электронікі; Апараты нізкачастотнай ультрагукавой тэрапіі, прызначаныя для правядзення ультрагукавой тэрапіі ў нізкачастотным дыяпазоне (дыяпазон частот ад 20 да 100 кгц); Ультрагукавыя вымяральнікі расходу вадкасці і газу; Многаканальныя тэлеметрычныя сейсмаразведачныя комплексы геафізічнай апаратуры, прызначаныя для пошуку радовішчаў нафты, газу і іншых карысных выкапняў; Сейсмаакустычныя сістэмы назірання, прызначаныя для схаванага дыстанцыйнага кантролю перамяшчэння людзей, жывёльных і транспартных сродкаў у зоне ахоўваемага аб’екта або рубяжа; Спецыялізаваныя оптавалаконныя і лазерныя сістэмы для апрацоўкі і перадачы інфармацыі, уключаючы валаконна-аптычныя лініі сувязі; Вырабы з пенаполіўрэтану для цеплавой ізаляцыі цеплаправодаў і канструкцый; Вадкакрышталічныя матэрыялы і вырабы на іх аснове; Прыборы актыўнай і пасіўнай электронікі на алмазе (падкладкі, цеплаадводы, УФ-пераўтваральнікі, ЗВЧ-транзістары, аптычныя вокны); Вырабы на на аснове сінтэтычных алмазаў; Прылады рэнтгенаўскай оптыкі.
Пералік аказваемых паслуг
Правядзенне даследаванняў з выкарыстаннем паскаральніка іонаў; Правядзенне даследаванняў з выкарыстаннем растравага і сканіруючага электронных мікраскопаў; Фотаметрычная каліброўка і атэстацыя розных оптыка-спектральных сістэмhttps://www.sb.by/articles/na-svoey-orbite-kosmos-kongress.html?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop; Атэстацыя і паверка пірометраў і піраметрычных пераўтваральнікаў поўнага і частковага выпраменьвання; Правядзенне вымярэнняў оптыка-спектральных характарыстык розных матэрыялаў; Нанясенне алмазападобных плёнак на металічныя і дыэлектрычныя матэрыялы.
Кіраўніцтва Дырэктар — Пётр Васільевіч Кучынскі, Доктар фізіка-матэматычных навук; Прыёмная — Сняжана Міхайлаўна Шантыр; Намеснік дырэктары па навуцы — Юрый Іванавіч Дудчык, кандыдат фізіка-матэматычных навук; Галоўны бухгалтар — Людмiла Максiмаўна Шкадарэвiч; Вучоны сакратар — Iрына Міхайлаўна Цыкман; Намеснік дырэктара па эканоміцы і фінансах — Таццяна Рыгораўна Працько; Намеснік дырэктара па вытворча-гаспадарчай дзейнасці — Сяргей Юр’евiч Шаронаў.
Дырэктары Антон Нічыпаравіч Сеўчанка (1972—1978) Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі (1979—2009) Пётр Васільевіч Кучынскі (з 2009)
Спасылкі
Катэгорыя:1971 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Курчатава (Мінск) Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт