Юшка Гойцавіч, або Юрый Гойцавіч (Georgius Goyczowicz, Юшко Кгоицевич, pan Juszko Golcewicz; XV ст. — пасля 1461 і да 1468) — літоўскі баярын, староста новагародскі (зг. 1461).
Напэўна, паходзіў з літоўскага баярскага роду, магчыма, роднаснага Давойнам, бо знак пячаткі яго брата Івашкі на дакуменце 1433 года падобны да іх герба. Таксама вядомы брат Федзька Гойцавіч.
Тым часам як брат Івашка быў прыхільнікам вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча, паводле «Хронікі Быхаўца», пан Юшка браў удзел у Ашмянскай бітве (1432) на баку вялікага князя Свідрыгайлы і трапіў у палон. Напэўна, неўзабаве вялікі князь Жыгімонт прымірыўся з палонным.
Вотчынныя ўладанні Гойцавічаў размяшчаліся, напэўна, у Новагародскім павеце. Пасля лета 1436 года атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта «двор» Рэпухаў у Віцебскай зямлі. У 1440—1443 гады загадам ваяводаў Даўгірда і Гаштольда атрымаў сёлы Сеніна Фядосеўскае Дажыравічы ў Слонімскім павецеLM. Kn. 3. — P. 19., а таксама ГошчаваLM. Kn. 3. — P. 58., якое раней трымаў Гард. Таксама ў Слонімскім павеце трымаў Ласасін. На думку Севярына Віславуха, у складзе Ласасінскага маёнтка былі мястэчка Ражана, «дварэц» Бялавічы і «сяльцо» Байковічы, якія пазней ўтваралі адзіны комплекс, гэта як факт даецца ў літаратуры. Рацыя Віславуха пацвярджаецца адносна Бялавічаў, дзе ў 1460-я гады пан Юшка даў зямлю свайму слугу АндрыянуWysłouch, Seweryn. Rozwój granic i terytorjum powiatu Kobryńskiego do połowy XVI wieku. — [s.n.] (Wilno : Zakłady Graficzne «Znicz»), 1930. — Odb.: Ateneum Wileńskie. R. 6 (1929), z. 3-4. — S. 1-2.РИБ Т. 27. — СПб, 1910. — Стб. 441, № 126., але пра Ражану і Байковічы такіх звестак няма. Таксама пан Юшка з братам Івашкам трымалі ТуганавічыРИБ Т. 20., кн. I. — № 82, Стб. 637-640 (20.10.1510) ..
Вызнаваў каталіцтва. Фундаваў 2 жніўня 1442 года касцёл у сваім сяле Крошыне Новагародскага павета, адным са сведкаў быў брат Федзька.
У 1461 годзе склаў тастамент, якім сваю «выслугу на вялікім князю Жыгімонце» — «двор» Рэпухаў з «дварцом» Ваўкавічы, «дварцом» Мілотынню, даннікамі Капеньчычамі, даннікамі на Белай29. Гарадняны // Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с. — С. 228. і даннікамі Шырневічамі — запісаў жонцы.Насевіч В. Л. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. — С. 37-64, 70-73. Памёр да 1468 года.
Быў жанаты з Ганнай Даўгірдаўнай, дзяцей яны не мелі. Пазней Ганна ўзяла другі шлюб з панам Іванам Іллінічам.
Літаратура
Рыбчонак С. Браты Гайцэвічы: нарыс да гісторыі эліты ВКЛ у сярэдзіне XV ст. // Герольд Litherland № 23 , 2022. – С. 4–15;
Катэгорыя:Намеснікі новагародскія Катэгорыя:Прыхільнікі Свідрыгайлы Альгердавіча Катэгорыя:Баяры літоўскія