Міжзо́рнае паглына́нне — аслабленне святла пры праходжанні ў міжзорным асяроддзі.
Абумоўлена рассеяннем і паглынаннем святла пылавымі часціцамі і ў бачнай вобласці спектра залежыць ад даўжыні хвалі прыкладна як .
Важная ўласцівасць міжзорнага паглынання — яго выбіральнасць (залежнасць паглынання ад даўжыні хвалі святла — паглынанне павялічваецца к сіняй частцы спектра). Таму далёкія зоркі выглядаюць чырванейшымі.
Пылавая матэрыя размеркавана нераўнамерна: канцэнтруецца к плоскасці Галактыкі і асабліва к яе спіральным рукавам. У галактычнай плоскасці міжзорнае паглынанне рознае ў розных напрамках і мяняецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх зорных велічынь ад адлегласці ў 1 кпс.
Літаратура С. 336.
Спасылкі
Катэгорыя:Назіральная астраномія Катэгорыя:Галактычная астраномія Катэгорыя:Пазагалактычная астраномія