Станіслаў Іванавіч Крэпскі (нар. , в. Раўчак, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, краязнаўца, філолаг. Падпалкоўнік унутраных войск запасу. З’яўляецца намеснікам кіраўніка асацыяцыі праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля».
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Раўчак каля в. Пухавічы. Скончыў Раўчацкую пачатковую школу і сярэднюю школу ў Пухавічах (1966).
У 1971 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ.
Служыў ва Узброеных Сілах СССР у вайсковым злучэнні, якое дыслацыравалася ў Мар’інай Горцы. Пазней ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Выйшаў у запас у званні падпалкоўніка ўнутраных войскаў. У час службы ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Працаваў выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным каледжы электронікі. З 2017 года працуе выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным каледжы тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва.
Творчасць Аўтар шматлікіх метадычных распрацовак заняткаў па дапрызыўнай падрыхтоўцы юнакоў.
Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 2002 года, першай ілюстраванай кніжкай стала «Дзедавы калыханкі». Вядомы творамі «Кросны жыцця», «Зазірнуць за гарызонт» і «Маня-Марыя». Зборнік прозы «Зазірнуць за небасхіл» (2020).
Узнагароды Грамата Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусьhttp://mgke.minsk.edu.by/main.aspx?guid=145613 Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі» Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» Юбілейны медаль «25 гадоў аварыі на ЧАЭС» Медаль «За выслугу гадоў» Нагрудны знак «За выдатную службу ў МУС» Медаль Народнага гонару Украіны «Герай Чарнобыля» Медаль Саюза «Чарнобыль Расіі» Знак «Ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС» Медаль «Ветэран працы»
Літаратура Кросны жыцця / С. І. Крэпскі. — Мінск, 2016. (Інфармацыя пра аўтара: с. 3.) БД Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Рэгістрацыя карыстальнікаў. IMPORT».
Спасылкі У Пухавіцкую сярэднюю школу завітаў пісьменнік Станіслаў Іванавіч Крэпскі // Пухавiцкiя навiны, 28 чэрвеня 2018 Таямніцы роднага краю // Звязда, 1 жніўня 2018 Электронны каталог бібліятэкі БДТУ // Бібліятэка БДТУ
Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі Катэгорыя:Ваенныя Беларусі