Сырадэля пасяўная, Сарадэля, Серадоля, Сэрадэль, Сарадэла (Ornithopus sativus) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 60 см. Сцябло тонкае, галінастае. Лісце чаргаванае, складанае, няпарнаперыстае, з ланцэтнымі долямі. Кветкі дробныя, белага або ружовага колеру. Суквецце — гронка. Плод — струк, які распадаецца на аднанасенныя членікі.

Распаўсюджанне Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), натуралізавалася на Азорскіх астравахGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy).

Гаспадарчае значэнне Меданосная і кармавая расліна. Вырошчваецца ў Еўропе і Аўстраліі.

Літаратура

Род 13. Ornithópus L. — Серадéлла, Птиценóжка; O. satίvus L. — С. посевная // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 144. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9.

Спасылкі

Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1805 годзе