Кінематаграфічная прэмія «Сан Жордзі» () — каталонская кінематаграфічная ўзнагарода, якую прысуджае штогод у Барселоне Нацыянальнае радыё Іспаніі (, RNE).

Прэмія была заснавана ў 1957 годзе з мэтай спрыяння развіццю каталонскага кіно ва ўмовах супрацьстаяння, выкліканага барацьбой рэжыму генерала Франка з каталонскім сепаратызмам і забаронай здымак фільмаў на каталанскай мове. Пазней узнагарода трансфармавалася ў агульнанацыянальную іспанскую прэмію з дадатковымі намінацыямі для замежных фільмаў. Большасць узнагарод прысуджае журы ў складзе крытыкаў, што належаць да СМІ Барселоны.

Першым фільмам, які атрымаў галоўную прэмію, стаў фільм іспанскага рэжысёра Хуана Антоніа Бардэма «».

Намінацыі Найлепшая дэбютная праца () Найлепшы іспанскі фільм () Найлепшая актрыса ў іспанскім фільме () Найлепшы акцёр у іспанскім фільме () Найлепшы замежны фільм () Найлепшая актрыса ў замежным фільме () Найлепшы акцёр у замежным фільме () Спецыяльны прыз журы () Прэмія кінавытворцаў () Прэмія крытыкаў Нацыянальнага радыё Іспаніі ()

Гл. таксама Прэмія «Гоя»

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт прэміі «Сан Жордзі» Прэмія «Сан Жордзі» на сайце «Internet Movie Database»

Катэгорыя:З’явіліся ў 1957 годзе Катэгорыя:Кінапрэміі Іспаніі