Кольнік круглявы (Phyteuma orbiculare) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род сямейства .

Батанічнае апісанне Кольнік круглявы — невялікая шматгадовая травяністая расліна з карэнішчам, не перавышае 50 см у вышыню. Сцёблы прамыя, голыя. Лісце шматлікае, сабранае ў прыкаранёвую разетку, на даволі доўгіх хвосціках, да 5 см даўжынёй, ланцэтападобнай або яйкападобнай формы, пілавата-зубчастае, у невялікай колькасці таксама на сцябле, сядзячае, вузкае, са слаба зубчастым краем.

Кветкі ў шарападобных галоўкавыхсуквеццях на канцах сцеблаў, з дробнымі даўгаватымі прыкветкамі. Чашачка светла-зялёная, голая, з завостранымі чашалісткамі. Вяночак моцна выгнуты, цёмна-сіняга, фіялетава-сіняга, рэдка амаль белага колеру. Тычынкі з белымі ніткамі і сінімі пылавікамі. Песцік з трохлопасцевым лычыкам.

Плод — зяленая каробачка са шматлікім дробным бліскучым насеннем.

Арэал Кольнік круглявы у натуральных умовах шырока распаўсюджаны ў горных раёнах Еўропы. Паўночная мяжа арэала — Вялікабрытанія і Латвія, паўднёвая — Іспанія і Індыя.

Таксанамія

Сінонімы

Літаратура

Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Званочкавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе