Мален (; ) — найбуйнейшы востраў аднайменнага архіпелага на захад ад Брэтонскага паўвострава. Цэнтр асобнага муніцыпалітэта ў складзе Брэтані (Францыя). Плошча — 72 га. Насельніцтва (2016 г.) — 132 чалавекі.
Востраў Мален знаходзіцца ў 12 км ад узбярэжжа Брэтані, у 537 км на паўднёвы захад ад Парыжа, сталіцы Францыі. Уяўляе сабою паверхню падводнага плато. Суша складзена з граніту і асадкавых парод. Найбольшая вышыня — 26 м.
Востраў быў населены ўжо ў неаліце. Знойдзены ўмацаваны каменны будынак бронзавага веку. Яго насельнікі займаліся рыбалоўствам і паляваннем на цюленяў, выраблялі кераміку. Старажытныя рымляне называлі яго Медыёна (). Сучасная назва паходзіць ад слова (літаральна «лысы» або «бязлесы»). У познім сярэднявеччы трапіў пад уладу Ліёнскага біскупства, з'яўляўся цэнтрам вырабу соды з водарасцяў. У XVII — XVIII стст. выкарыстоўваўся французскімі і англійскімі карсарамі.
У XIX ст. з'яўленне сучаснай хімічнай прамысловасці зрабіла вытворчасць соды стратнай. Ізаляванасць вострава і непрыбытковасць рыбалоўства вымушала мясцовых жыхароў пераязджаць на мацярык. З канца XX ст. імкліва развіваецца турызм.
Спасылкі
Bienvenue à Molène ÎLE-MOLÈNE
Катэгорыя:Астравы Францыі Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Астравы Брэтані Катэгорыя:Камуны дэпартамента Фіністэр