Яўген Аляксандравіч Чарні́цкі — вучоны ў галіне біяфізікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1964)Черницкий, Евгений Александрович (кандидат физико-математических наук; доктор биологических наук ; 1932—1999), доктар біялагічных навук (1974), прафесар (1989).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Рамны (сучасны адміністрацыйны цэнтр Раменскага раёна Украіны). У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1955 года працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1957 — у Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР. З 1966 года Я. А. Чарніцкі ў Інстытуце фотабіялогіі АН БССР, з 1974 года — на пасадзе загадчыка кафедрай.

Навуковая дзейнасць А. Я. Чарніцкаму належаць навуковыя працы па выкарыстанні люмінесцэнтных бялкоў, механізмах фотаразбурэння клетачных мембран, структурным стане мембран эрытрацытаў і інш. Распрацаваў люмінесцэнтныя экспрэс-метады дыягностыкі саматычных захворванняў, ме6тад фотарадыяцыйнай тэрапіі пухлін.

Сярод апублікаванага: Кооперативные переходы белков в клетке / С. В. Конев, С. Л. Аксенцев, Е. А. Черницкий. — Мн.: Наука и техника, 1970. Люминесценция и структурная лабильность белков в растворе и клетке. — Мн., 1972. Структура и функции эритроцитарных мембран / Е. А. Черницкий, А. В. Воробей ; Академия наук Белорусской ССР, Институт фотобиологии. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 215 с. Спектральный люминесцентный анализ в медицине / Е. А. Черницкий, К. И. Слобожанина ; Академия наук Белорусской ССР, Институт фотобиологии. — Мн.: Наука и техника, 1989. — 141 с. : ил. — ISBN 5-343-00119-Х

Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац па люмінесцэнцыі бялкоў і яе выкарыстанні ў навуковых даследаваннях і практыцы, апублікаваных у 1956—1991 гадах.

Літаратура

Спасылкі Черницкий, Евгений Александрович (кандидат физико-математических наук; доктор биологических наук ; 1932—1999) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Біяфізікі Беларусі Катэгорыя:Біяфізікі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кандыдаты фізіка-матэматычных навук